Да фракцыі Воля перыядычна звяртаюцца выбаршчыкі і актыўныя беларусы з пытаннямі наконт таго, што мы не дзейнічаем так, як нам пішуць розныя людзі ў тэлеграме: вядомыя нам і невядомыя ананімныя акаунты. Лічу патрэбным акрэсліць сваю пазіцыю і адказаць нашым выбаршчыкам і ўсім, хто падтрымлівае фракцыю Воля. Адкажу за сябе: 1. Дзякуй Вам за падтрымку нашага […]
Войска
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Праблемы з паролямі на блокпастах Усходу Украіны ў красавіку 2023 года
Пачатак красавіка 2023-га, Усход Украіны (недзе паміж Славянскам і Краматорскам). Дарога ляжыць праз блокпост і таму па нашаму запыту са штаба батальёна “Волат” нам скінулі паролі. Слова-пароль для гэтай мясцовасьці сёння – “Галявина”. Едучы па дарозе, вучымся яго правільна вымаўляць: – Галя-Вы-На, – каб лепш запомніць падзяліў я. Пад’язджаем да блокпаста. – ГалявынА, – з […]
Тры гады таму загінуў баявы камандзір Павал «Волат» Суслаў пры выкананні баявой задачы
Вечная памяць! Слава героям! Тры гады таму, пры выкананні баявой задачы, загінуў баявы камандзір Павал ,, Волат ” Суслаў. Жыве Беларусь! #батальёнволат #беларусынавайне #беларусь #україна #гісторыя
Клуб Licviny прапануе бізнесу і навучальным цэнтрам падтрымку беларускіх добраахвотнікаў
Клуб Licviny звяртаецца да прадстаўнікоў бізнесу, навучальных цэнтраў і ўсіх неабыякавых людзей з прапановай наладзіць супрацу па падтрымцы беларускіх добраахвотнікаў і добраахвотніц падчас іх вяртання ў грамадзянскае жыццё. Гэтыя людзі аддалі свае сілы і рызыкавалі жыццём дзеля бяспекі нашага рэгіёна ў змаганні супраць імперскага рэжыму пуціна і яго сатрапа лукашэнкі ва Украіне. Адарваныя ад радзімы, […]
Абмеркаванне ўплыву Маскоўскай царквы і расейскага ўплыву ў Беларусі
– Сапсавалі людзям свята, – выказаў думку я.– Думаю, што не – вовремя разышліся, – адказаў Бача. Вырашылі як небудзь зайсьці на службу ў царкву Маскоўскага патрыярхату. Паслухаць, паназіраць, зрабіць свае асабістыя высновы. Мураўёў меў рацыю. Мы часам не заўважаем альбо адмаўляем расейскі ўплыў, што пранік ва ўсе сферы нашага жыцця, будзь то гарвыканкам, школа, […]
Жанчыны ў вёсцы падарылі галінкі вярбы і віталі словамі «Слава Украіне!»
– О! У вас иконка есть! – раптам заўважыла маладзейшая жанчына. – Вы пра гэта? – запытаўся я, кранаючы “Пагоню”, што вісела на люстэрцы задняга віду. – Нет, про образок Богородицы. Тут толькі я заўважыў маленькі нацельны абразок, што вісеў побач з нашай “Пагоняй”. На скрыжаванні дарог, ля аўтобуснага прыпынку з надпісам праз трафарэт “Слава […]
Падарожжа па Украіне: дыялог з мясцовымі пра царкву і вайну
Едзем далей. Мне цікава не толькі знайсьці касьцёл альбо царкву ўкраінскага патрыярхату, але і “разведаць” бліжэйшае наваколле. Не падабаецца мне мясцовая прырода(Стэп, нізкарослыя пералескі. Часам трапляюцца азёра, але нейкія яны “бяздушныя”. Хіба што яры надаюць своеасаблівую разнастайнасьць і прыгажосьць. Чаму так успрымаю? Бо параўноўваю з Беларуссю. Неяк ехалі па трасе Славянск-Ізюм-Харкаў і праязджалі сасновы лес. […]
Каталіцкі Вялікдзень 2023 у неакупаванай частцы Данецкай вобласці Украіны без касцёлаў
Каталіцкі вялікдзень, 9 красавіка 2023-га, неакупаваная частка Данецкай вобласці Ўкраіны (сяло Раскошнае). Маю намер зрабіць фотаздымак для ілюстрацыі слова “вялікдзень” з беларускамоўнага календара. Спачатку я не бачыў складасьцей з пошукам святочных яек, альбо іншых атрыбутаў каталіцкага вялікдня. Але яны былі. Ды яшчэ якія!Аказваецца тут ЗУСІМ няма касцёлаў. Няма тут і цэркваў украінскага патрыярхату. Толькі маскоўскага. […]
У Вільні знік надпіс падтрымкі Украіны на грамадскіх аўтобусах
Улетку 2022-га, падчас кароткага знаходжання ў Вільні, між дзвюма паездкамі на вайну ва Украіну мне кінуўся ў вочы кантраст: як моцна ў Вільні адчувалася падтрымка прагі беларусаў да волі з 2020 да пачатку 2022, так, у параўнанні, адчуваўся холад у гэтым накірунку пасля паўнамаштабнай агрэсіі расеі з тэрыторыі Беларусі. Шпацыруючы па Вільні знайсьці бел-чырвона-белы сцяг […]
У КР вынесена пытанне выбараў спікера, адсутнасць графы ‘СУПРАЦЬ УСІХ’ выклікае крытыку
На агульнае галасаванне КР вынесена пытанне выбараў сьпікера КР. Адсутнасьць графы “СУПРАЦЬ УСІХ” пазбаўляе мяне магчымасьці выказаць сваю нязгоду з прапанаванымі кандыдатамі і іх пазіцыямі. Выказваю сваю пазіцыю публічна. У галасаванні ўдзел не прымаю па прычыне адсутнасьці варыянта з маёй пазіцыяй.