Каталіцкі вялікдзень, 9 красавіка 2023-га, неакупаваная частка Данецкай вобласці Ўкраіны (сяло Раско…

Каталіцкі вялікдзень, 9 красавіка 2023-га, неакупаваная частка Данецкай вобласці Ўкраіны (сяло Раскошнае).

Маю намер зрабіць фотаздымак для ілюстрацыі слова “вялікдзень” з беларускамоўнага календара.

Спачатку я не бачыў складасьцей з пошукам святочных яек, альбо іншых атрыбутаў каталіцкага вялікдня.

Але яны былі. Ды яшчэ якія!
Аказваецца тут ЗУСІМ няма касцёлаў. Няма тут і цэркваў украінскага патрыярхату. Толькі маскоўскага.

Едзем з Бачой на пошукі вялікодных яек альбо іншай тэматычнай атрыбутыкі. Адразу дамовіліся, што не заходзім у цэрквы Маскоўскага патрыярхату, дзе, як кажа Бача, “моляцца за Кірыла”.

У бліжэйшай вёсцы (Довга балка) ідуць дзве жанчыны ў хустачках да царквы з галінкамі вярбы. Запыталі ў іх што за царква. Маскоўскі патрыярхат.