Войска

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Назіранне з Краматорску: ракеты прылятаюць звычайна не падчас паветранай трывогі

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

ЦІКАВАЕ НАЗІРАННЕ З КРАМАТОРСКУЧастка 2 Як звычайна бывае падчас паветранай трывогі ў прыфрантавых гарадах. Ды і ў Кіеве, і ў Львове я такое заўважаў – людзі жывуць звычайным жыццём, як і жылі. На яе ніхто не звяртае ўвагу. Ведаеце, што я вам скажу… канешне, сурочыць можна, але маё асабістае назіранне: ніколі не прыляталі ракеты пры […]

Назіранне з Краматорска: утульны скверык і паўзруйнаваны будынак на фоне вайны

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

ЦІКАВАЕ НАЗІРАННЕ З КРАМАТОРСКУЧастка 1 28 красавіка 2023-га. Прыгожы, чысты і ўтульны скверык недзе ў цэнтру Краматорска. Вялікія елі ў ім – рэч незвычайная для гэтых мясцін. Сяджу на лавачцы, ем набыты ў краме гатовы абед – смачную рыбу з салатам. Добрае надвор’е, сонейка. Гукі горада, які жыве звычайным мірным жыццём. Крамы працуюць. Людзі ў […]

Вывучаем матчыну мову разам на фоне паўзруйнаванага расейскай ракетай будынка

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

ПАРЭНЧЫ Вывучаем матчыну мову разам Спачатку я заўважыў паўзруйнаваны расейскай ракетай будынак і толькі пасля парэнчы на ягоным ганку.

Мінамётчыкі ў раёне Бахмута выратавалі сабаку Аккі з цяжкай траўмай і цяпер ён праходзіць лячэнне

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Знаёмцеся – Аккі! Гісторыя адбылася ў раёне Бахмута. Нашыя мінамётчыкі вярталіся з задачы і ўбачылі на дарозе гэтага пёселя. Ён быў увесь у крыві і спрабаваў паўзці. Відаць, сабаку проста пераехалі. Хлопцы яго падабралі і адвезлі да ветэрынара, думаючы, што ў яго чэрапна-мазгавая траўма. Але сабаку рабілася ўсё горш і горш… Павезлі ў буйны горад […]

Палк Каліноўскага запускае тэлеграм-каналы на рускай, украінскай і польскай мовах

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

УВАГА Мы бачым цікавасць да Палка Каліноўскага з боку не толькі беларусаў. Намі цікавяцца замежныя СМІ, прыходзяць запыты ў наш чат-бот ад людзей розных нацыянальнасцей, а галоўнае – носьбітаў розных моў. Для таго каб данесці інфармацыю аб нашым Палку як мага большай колькасці людзей, а значыць прыцягнуць іх да праблемы вайны ва Украіне і будучага […]

Агнявая моц Палка Каліноўскага павышаецца дзякуючы новым відам стралковай і буйнакалібернай зброі

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Агнявая моц Палка Каліноўскага Мы заўсёды развіваемся, асвойваем новыя віды стралковай і буйнакалібернай зброі, што дазваляе ўсё больш і больш эфектыўна знішчаць ворага. Жыве Беларусь і Слава Украіне!

На Данбасе вялікі поспех пабачыць вожыка альбо бусла, фазаны сустракаюцца часта

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

БУСЕЛ Вывучаем матчыну мову разам На Данбасе вялікі поспех пабачыць вожыка альбо бусла. Толькі фазаны, быццам куры ў вёсцы, трапляюцца на кожным кроку.

Зварот да беларусаў: вызваленне Беларусі магчыме толькі са зброяй у руках, кажуць байцы “Волата”

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

ЗВАРОТ ДА БЕЛАРУСАЎ(праз украінскае медыя ТСН) “Я бачу толькі адзін шлях да вызвалення Беларусі – гэта ЗБРОЯ! Са зброяй у руках. Хто гатовы – бярыце зброю для вызвалення Беларусі. Хто не гатовы ўзяць зброю – дапамагайце тым, хто яе возьме. Любым метадам, якім вы зможаце. Маральна нават. Нават … разуменне таго, што беларусы, якія могуць […]

У Палку Каліноўскага адкрыта вакансія аўта-механікаў для рамонту баявых машын

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

У Палку Каліноўскага адкрыта вакансія для аўта-механікаў У нас ёсць машыны – у цябе рукі з патрэбнага месца. Ты старэйшы за 18 гадоў і можаш з дзіравага вядра зрабіць «цукерку». Магчыма, нават, ты падымаў амаль з попелу і ставіў на ход тачкі. Цябе не спалохае адарванае выбухам кола ці прабіты асколкам рухавік. Табе падабаецца працаваць […]

КУТАСІК — пухнаты пучок на канцы хваста льва і львіцы даўжынёй каля 5 см

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

КУТАСІК Вывучаем матчыну мову разам Характэрная асаблівасць як льва, так і львіцы, гэта «кутасік» – пухнаты пучок на канцы хваста даўжыней каля 5 см.