Знаёмцеся – Аккі!
Гісторыя адбылася ў раёне Бахмута. Нашыя мінамётчыкі вярталіся з задачы і ўбачылі на дарозе гэтага пёселя. Ён быў увесь у крыві і спрабаваў паўзці. Відаць, сабаку проста пераехалі. Хлопцы яго падабралі і адвезлі да ветэрынара, думаючы, што ў яго чэрапна-мазгавая траўма. Але сабаку рабілася ўсё горш і горш… Павезлі ў буйны горад да хірургаў. Думалі, што не давязуць. Па дарозе адпойвалі булёнчыкам, пёсель аказаўся моцным і змог вытрымаць дарогу. Зрабілі здымкі, знайшлі пералом, спінны мозг застаўся жывы. У хірургаў атрымалась сумясціць пазванкі і зараз ёсць надзея, што ён зможа хадзіць. Праўда застаўся балевы сіндром. Але, Акі не здаецца, праходзіць лекаванне і мы спадзяемся, што ён сустрэне перамогу разам з намі – здаровым і вясёлым!
Пакуль жыве ў нас клопат – Жыве Беларусь!