ЗВАРОТ ДА БЕЛАРУСАЎ(праз украінскае медыя ТСН)”Я бачу толькі адзін шлях да вызвалення Беларусі – гэт…

ЗВАРОТ ДА БЕЛАРУСАЎ
(праз украінскае медыя ТСН)

“Я бачу толькі адзін шлях да вызвалення Беларусі – гэта ЗБРОЯ! Са зброяй у руках.

Хто гатовы – бярыце зброю для вызвалення Беларусі.

Хто не гатовы ўзяць зброю – дапамагайце тым, хто яе возьме. Любым метадам, якім вы зможаце. Маральна нават.

Нават … разуменне таго, што беларусы, якія могуць вызваліць Беларусь са зброяй у руках – гэта не ворагі, гэта сапраўдныя беларусы, сапраўдныя грамадзяне сваей краіны, якія дбаюць аб яе будучыні. Гэта таксама вельмі важна, калі гэта разуменне ў Вас будзе.

Але, ведаеце, я часам чую: “ГАЛОЎНАЕ – АБЫ НЕ БЫЛО ВАЙНЫ!” “МІРНАЕ НЕБА НАД ГАЛАВОЮ”. Гэта не галоўнае!

У турме таксама вайны няма і мірнае неба над галавою.
У канцлагеры таксама мірнае неба над галавою, вайны няма і кулі не свішчуць.

Воля – гэта галоўная каштоўнасьць! А за волю трэба змагацца.

Задайце сабе пытанне кожны: …”ЧЫМ Я, АСАБІСТА, ГАТОВЫ АХВЯРАВАЦЬ ДЗЕЛЯ ПЕРАМОГІ?”

Рабіце што-небудзь, набліжайце! Рабіце тое, што Вы можаце, што ў Вашых сілах. Неабавязкова  трымаць у руках аўтамат.

Пачніце з простага, на мой погляд, – пераходзьце на мову, часцей яе ўжывайце, бо мова – гэта таксама зброя. Мірная зброя, якая дапаможа захаваць Беларусь і аслабаніцца ад акупацыйнай Расеі.”

31 сакавіка 2023-га, “Кусь”

З інтэрв’ю байцоў батальена “Волат” палка Каліноўскага украінскаму медыя ТСН (https://youtu.be/r3p9KmUqP-4).