ЦІКАВАЕ НАЗІРАННЕ З КРАМАТОРСКУ
Частка 1
28 красавіка 2023-га. Прыгожы, чысты і ўтульны скверык недзе ў цэнтру Краматорска. Вялікія елі ў ім – рэч незвычайная для гэтых мясцін.
Сяджу на лавачцы, ем набыты ў краме гатовы абед – смачную рыбу з салатам.
Добрае надвор’е, сонейка. Гукі горада, які жыве звычайным мірным жыццём. Крамы працуюць. Людзі ў парку гуляюць. Здаецца нішто не нагадвае пра вайну. Лініі фронта быццам і няма ў 20 км ад горада.
Падымаю вочы і заўважаю цікавую рэч, якая нагадвае пра вайну – паўзруйнаваны прылетам ракеты будынак у дальнім кутку майго кругагляда.
Амаль адначасова пачала працаваць сірэна паветранай трывогі, якая толькі ўзмацніла эфект ад убачанага.