Вайна

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Ваяры Палка Каліноўскага змагаюцца за свабоду Украіны на зямлі Бацькі Махно Гуляй-Поле

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Воля альбо смерць Радзіма Бацькі Махно Гуляй-Поле – вольная духам зямля. Зямля, якая яшчэ сто гадоў таму нараджала людзей, не гатовых скарацца, здольных змагацца за сваю свабоду, за свае правы і свае ідэі.Як і сто гадоў таму, на гэтай зямлі ідзе бой за Украіну, у якім ваяры Палка Каліноўскага прымаюць непасрэдны ўдзел.

Галоўнае ўпраўленне выведкі ўзнагародзіла чацвярых ваяроў Палка Каліноўскага за мужнасць

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Узнагароды ў Палку Каліноўскага Галоўнае ўпраўленне выведкі міністэрства абароны Украіны адзначыла чацвярых ваяроў Палка ўзнагародамі «За мужність під час виконання спецзавдань»! Мы ганарымся нашымі ваярамі, якія гераічна змагаюцца за свабоду украінскага і беларускага народа і гэта не застаецца незаўважаным вышэйшым кіраўніцтвам.Шчыра віншуем Вас пабрацімы! Жыве Беларусь і Слава Украіне!

Выведнікі Тэрора і украінскія калегі на Святога Мікалая прыйшлі да ардынцаў з падарункамі

Тэрор - атрад спецпрызначэння #Вайна #Войска

На Святога Мікалая выведнікі Тэрора сумесна з украінскімі калегамі прыйшлі да ардынцаў не з пустымі рукамі. Але, як вы ўжо ведаеце, галоўныя сувеніры ад беларусаў па вызначаных каардынатах прыносяць ластаўкі пабольш. У хуткім часе мы падзелімся яшчэ больш добрымі навінамі. Шляхце гонар – рабам жах! Бот для сувязі: @terbat_botПошта: [email protected]

Камандзір узводу выведкі ЗСУ адзначае добрасумленных беларускіх добраахвотнікаў з Палка Каліноўскага

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

“Білоруси добрі господарі, добрі воїни, завжди готові підтримати!” Камандзір узводу выведкі ЗСУ з пазыўным “Сірый”, дзеліцца ўражаннямі пра беларускіх добраахвотнікаў з Палка Каліноўскага, з якімі яму давялося разам ваяваць. Дзякуй Вам пабрацімы, за высокую адзнаку беларускіх ваяроў! Разам да перамогі!

Назіранне ў прыфрантавай зоне: гук самалёта і рэакцыя людзей падчас паветранай трывогі

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

ГУК САМАЛЕТА А як вы ўспрымаеце самалет ў небе? Сення я меў магчымасць зрабіць цікавае назіранне на гэты конт. Цэнтр населенага пункта. Недзе ў адносна “мірнай” прыфрантавой зоне. Адносна “мірная” – гэта, прыкладна, як і ўся Ўкраіна сення – ракеты могуць прыляцець заўжды. Недзе ў небе, недалека, пралятае самалет. Яго не бачна. Адно ГУК. Я […]

Баец беларускага батальёна імя Змітра «Тэрора» Апанасовіч для канала Это Минск, детка!

Тэрор - атрад спецпрызначэння #Вайна #Войска

Баец беларускага батальёна імя Змітра «Тэрора» Апанасовіча для канала Это Минск, детка! Шляхце гонар – рабам жах! Бот для сувязі: @terbat_botПошта: [email protected]

Чарговыя рэкруты Палка Каліноўскага прынялі зарок на вернасць беларускаму народу

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Сёння ўрачысты дзень для Палка Каліноўскага Чарговыя рэкруты прынялі зарок на вернасць беларускаму народу, атрымалі вайсковыя квіткі, шэўроны Палка і асабістую зброю. Жыве Беларусь і Слава Украіне!

Жыць пад рэжымам і акупацыяй і рабіць выгляд, што нічога не адбылося — гэта паскудства

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

“Крамольна і подла – жыць пад рэжымам і акупацыяй і рабіць выгляд, што нічога не адбылося. Вось гэта паскудства.” Р.s. (адказ на каментар пабраціма): “Лысы”, ведаеш, войска, якое не перайшло на бок народа ў 2020-м, а выбрала асабісты дабрабыт варта загаду ад свайго нелегітымнага галоўнакамандуючага ўвайсці ва Ўкраіну. Спадзяюся, што пад пагрозай асабістага знішчэння ў […]

Падраздзяленне БПЛА імя Мікіты Крыўцова выявіла і знішчыла склад БК і мінамётныя разлікі акупанта

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Падраздзяленне БПЛА імя Мікіты Крыўцова ў справе У выніку аэравыведкі, падраздзяленнем Палка Каліноўскага быў знойдзены склад БК акупанта і 2 мінамётныя разлікі.Знойдзены і знішчаны, дзякуючы артылерыі ЗСУ, якую нашае падраздзяленне паспяхова скарэктавала. Жыве Беларусь і Слава Украіне!

Палк Каліноўскага праехаў тысячы кіламетраў прыфрантавых дарог Украіны з пачатку вайны

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Дарогі вайны З пачатку поўнамаштабнай вайны, мы праехалі тысячы і тысячы кіламетраў прыфрантавых дарог Украіны. Гэтыя чароўныя краявіды сталі ўжо для ваяроў Палка Каліноўскага звыклымі. Колькі яшчэ давядзецца праехаць кіламетраў да перамогі? Пабачым. Але сто адсодкаў можам сказаць, што фінальная дарога будзе ў родную Беларусь.