МОЙ ПЕРШЫ БАРБЕРШОП
Частка 1
Мой першы барбершоп і адзіны, якім я карыстаюся пасля баявых у Кіеве, знаходзіцца на вуліцы Пушкінскай, 9б. Гэта ў самым цэнтры Кіеву.
Барада і вусы з’явіліся ў мяне ўпершыню на вайне ва Ўкраіне. З імі зручней і прасцей на фронце. Тым больш мне – кожны дзень трэба брыцца, каб не было бачна шчаціны.
Спачатку мая дзяўчына не ўпадабала гэткія змены ў маім абліччы. Асабліва ёй не падабаліся вусы (потым яна перамяніла свае меркаванне).
Я сам бачу і многія кажуць, што барада і вусы мне пасуюць.
То і добра
Кіеў, 13 студзеня 2023-га. Як звычайна, гэта ўжо ўвайшло ў звычку, першай справай пасля баявых я наведваю барбершоп.
Зайшоў, запісаўся. Прыйшоў у прызначаны час – 16 гадзін 30 хвілін.
Ледзь не заснуў падчас стрыжкі – сказалася бессонная ноч па дарозе: Бахмут – Кіеў.
Майстар – малады хлопец Богдан, які мяне стрыг і ў мінулы раз, перад мыццем галавы на нейкі час выйшаў перакінуцца парай слоў з дзяўчанай-адміністратарам на касе.
Скончылі. Падыходжу на касу.