МОЙ ПЕРШЫ БАРБЕРШОПЧастка 2Запытваю:- Колькі з мяне?З 20-ціадсодкавай зніжкай для вайскоўцаў ЗСУ пав…

МОЙ ПЕРШЫ БАРБЕРШОП

Частка 2

Запытваю:

– Колькі з мяне?

З 20-ціадсодкавай зніжкай для вайскоўцаў ЗСУ павінна было выйсьці каля 600 грывень (каля 15 еўра).

– Для вас безкаштоўна!

Тут я зразумеў аб чым мой майстар дамаўляўся з дзяўчынай (яе завуць Ксюша).

Вельмі нечакана і таму ўдвая прыемна!

Падзякаваў. Забраў на “Новай пошце” свае асабістыя шэўроны “Кусь за Беларусь!”. Вярнуўся і падараваў па аднаму майстру і дзяўчыне-адміністратару са словамі:

– Больш так не рабіце)

Сфатаграфаваўся з імі, папярэдне запытаўшы ці не збіраюцца яны наведваць Беларусь – бо ў гэтым выпадку фота са мной можа быць для іх небяспечным.

Удзячны ім не за безкаштоўнае брыцце. Удзячны ім за тое, што яны сапраўдныя ўкраінцы! Свой учынак яны зрабілі з удзячнасьці мне, як беларусу, за тое, што абараняю іх радзіму ад расейскіх акупантаў.

@frisorworkshop (інстаграм) – барбершоп для сапраўдных украінцаў і сапраўдных беларусаў!