Трэці раз гляджу, уважліва ўслухоўваюся і глыбока пражываю кожнае слова

Клачко Аляксандр Кусь ##Вайна ##Войска #Беларуская мова #Вайна #Войска

Трэці раз гляджу, уважліва ўслухоўваюся і глыбока пражываю кожнае слова сваіх пабрацімаў. Хоць і ведаю ўсе абставіны і сітуацыі, але раскрываю для сябе жыцьцё сваіх пабрацімаў у новых для ўсіх нас абставінах.

“Лысы” дагэтуль захаваў сваю здольнасьць жартаваць з сур’ёзным выглядам. Ён быў сярод хлопцаў з якімі мы прабіліся з Яварава ў Львоў, а адтуль у Кіеў напачатку сакавіка 2022. Ён быў спачатку маёй “двойкай” – падчас трэнавань у часы абароны Кіева. А падчас штурма сяла Лазавога ў траўні 2022 ён быў ужо камандзірам майго аддзяленьня з 11 чалавек (сярод нас тады быў “Папік”, які загіне 26.06.2022 пад Лісічанскам і “Клешч”, які трапіць 26.06.2022 у палон і лёс якога (як і “Тромблі”) дагэтуль невядомы. Ніколі не забуду жарт “Лысага” перад Лазавым вызваляць якое нам забараняў кіеўскі штаб палка і прарочыў 10-20 трунаў (са 100 чалавек): “Только спокойствие!Всё в порядке! Все хорошо! Мы все умрём… Но не сегодня!”

“Север” – люблю і паважаю яе як свайго пабраціма – яна фактычны стваральнік і кіраўнік нашай службы медычнай эвакуацыі. Разам з “Броварам” яна зрабіла ўсё, што можна было, каб смяротна паранены “Волат” жыў. Была на эвакуацыі ў аперацыі ў якой загінуў “Брэст” і хлопцы. Вяртала з таго света “Ваўкалака”, калі ў таго спынілася сэрца пасля кулявога параненьня ў Бахмуце…. Яна адна з тых на кім трымаўся полк Каліноўскага

“Зару” упершыню ўбачыў, здаецца, у верасні 2022 у Кіеве. Блізка як з “Лысым” і “Север” на фронце мы не перасякаліся. Апошні раз бачыў яе разам з “Торам” калі ўжо камісаваўся – летам 2023 на кіеўскай базе. Пачуўшы ў фільме словы “Зары” пра “выпадковага чалавека” ёй напісаўшага пасля гібелі “Тора” “трымайся…”, я ўспомніў, што пісаў ёй тады словы падтрымкі, калі мне паведамілі пра гібель “Тора” і хлопцаў. Ёй зараз цяжка, але яна малайчынка, трымаецца

“Бланша” я не застаў. Апошняе маё баявое было ў красавіку 2023 пад Бахмутам. Праз 5 месяцаў лекаваньня я быў камісаваны па хваробе, звязанай з захістам Бацьківшчіны.

Шмат чаго не ўвайшло ў фільм. Але гэта і немагчыма. Калісьці, можа, пабачыце.

Дзякуй за працу камандзе з “Радыё свабода”, а таксама за тое, што сабралі нас зноў разам, хай і умоўна, хай і ў фільме

https://youtu.be/jlR9BWwLsy8?si=xSUIpIdYJsK1hP46