Сёння а 18-й гадзіне Біблійныя чытанні і абмеркаванне ўрыўку з Евангелля паводле Лукі! Запрашаем! Bokšto g. 4
Царква
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Пабожныя людзі часта знаходзяцца ў стане нявернасці і халоднасці ў сваёй веры, кажа Францыска Карвахал
Многія пабожныя людзі знаходзяцца ў стане амаль сталай нявернасці ў «малым»; яны нецярплівыя, ім не хапае любові ў думках, меркаваннях і словах, яны крывадушныя ў сваіх размовах і вобразе дзеянняў, халодныя ў сваёй пабожнасці, не валодаюць сабой і занадта фрывольныя ў сваіх выказваннях, легкадумна ставяцца да добрага імя блізкага. Яны ведаюць свае заганы і нявернасць […]
12 сакавіка — памяць св. Рыгора Вялікага, Папы Рымскага і настаўніка Царквы
12 сакавіка Памяць св. Рыгора Вялікага, Папы і настаўніка Царквы Папу Рымскага Рыгора I (540 – 604) часам называюць апошнім Рымскім пантыфікам антычнасці і першым – Сярэднявечча. Св. Рыгор 15 гадоў кіраваў Царквой у бурны час перасялення народаў. Абнавіў царкоўнае жыццё, рэфармаваў літургію і царкоўныя спевы. Вярнуў у Царкву арыянскіх лангабардаў і навярнуў Англію. Перад […]
Первая Литургия Ранейасвячоных дароў в Великую посту сегодня в 18:00 в Беларусской православной общине
Вітаю, шаноўныя парафіянкі і парафіяне! Сёння а 18-й гадзіне служым нашу першую Літургію Ранейасвячоных дароў у гэтым Вялікім посце. Заклікаю прыняць удзел у гэтым Набажэнстве і прыняць Святыя Цела і Кроў Хрыстовыя. Як на мой густ, то гэта адна з найкранальнейшых і найпрыгажэйшых службаў у царкоўнай традыцыі. Калі хто захоча спавядацца, то я буду на […]
Сёння а 18-й размоўны клуб літоўскай мовы з а. Віталіюсам Моцкусам у Вільні
Даражэнькія, сёння а 18й размоўны клуб літоўскай мовы з а. Віталіюсам Моцкусам. Запрашаем! Bokšto g. 4
9 сакавіка 1838 г. памёр Язафат Булгак — апошні ўніяцкі мітрапаліт перад ліквідацыяй Царквы
9 сакавіка (25 лютага) 1838 г. памёр Язафат Булгак — апошні ўніяцкі мітрапаліт Язафат Булгак (1750—1838) — апошні мітрапаліт Кіеўскі, Галіцкі і ўсёй Русі Уніяцкай Царквы перад яе ліквідацыяй у Расійскай імперыі. Ён стаў адной з ключавых фігур у гісторыі Грэка-Каталіцкай Царквы на беларускіх і ўкраінскіх землях у к. XVIII — п. п. XIX ст. […]
Казанне айца Андрэя Крата на Першую нядзелю Вялікага посту пра час сузірання
Час сузірання. Казане айца Андрэя Крата на Першую нядзелю Вялікага посту Падчас малітвы Вялікага пакаяннага канона ў першыя дні посту мы шмат чулі пра сузіранне. Вось, напрыклад, што гаворыць святы Андрэй Крыцкі на прыкладзе гісторыі праThe post Час сузірання. Казане айца Андрэя Крата на Першую нядзелю Вялікага посту first appeared on ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ […]
Айцец Андрэй Крот знаёміць з рэлігійнымі матывамі ў творчасці Язэпа Пушчы
ХРЫСЦІЯНСТВА І ЛІТАРАТУРА: Айцец Андрэй Крот працягвае знаёміць з рэлігійнымі матывамі ў нататках і артыкулах Адама Бабарэкі, прысвечаных творчасці Язэпа Пушчы. У мінулай перадачы гаворка ішла пра тое, што літаратурны крытык звяртае ўвагу на асуджэнне ў вершах Пушчы людзей-багоў. Гэта тыя, хто згубіў здольнасць бачыць прыгажосць у звычайных зямных рэчах. У 20-я гады мінулага стагоддзя […]
8 сакавіка 1946 года пачаўся Львоўскі псеўдасабор Грэка-Каталіцкай Царквы пад савецкім ціскам
8 сакавіка 1946 г. пачаўся Львоўскі псеўдасабор, які стаў адной з ключавых падзей у гісторыі Грэка-Каталіцкай Царквы (ГКЦ). Гэтае мерапрыемства, якое атрымала назву “псеўдасабор”, было арганізавана савецкімі ўладамі і Маскоўскім патрыярхатам з мэтай ліквідацыі Брэсцкай уніі 1596 г. і далучэння грэка-католікаў да Рускай праваслаўнай Царквы. Сабор адбыўся ва ўмовах жорсткага палітычнага і рэлігійнага ціску, без […]
Другая нядзеля Вялікага посту — Нядзеля праваслаўя з літургіяй у 10 гадзін у Вільні
Другая нядзеля Вялікага посту – Нядзеля праваслаўя. Літургія, як заўсёды пачнецца а 10-й гадзіне па адрасу Bokšto g. 4. Некалькі словаў пра свята. Перамога праваслаўя – падзея, якая адбылася не ў вузкім канфесійным сэнсе, а ў сэнсе сцвярджэння і зазавання апостальскага веравучэння, яго сэнсу, зместу і логікі у нераздзеленай усяленскай Царкве. Свята захавання святой спадчыны […]