Прэфэкт Дыкастэрыі Ўсходніх Цэркваў кардынал Клаўдыё Гуджэроцці ў эксклюзіўным інтэрв’ю для “Vatican…
21.11.2025Грэка-католікі Беларусі
Прэфэкт Дыкастэрыі Ўсходніх Цэркваў кардынал Клаўдыё Гуджэроцці ў эксклюзіўным інтэрв’ю для “Vatican News” пасля вяртання са сваёй паездкі ў Беларусь: «Грэка-каталіцкая супольнасць – спадкаемца вялікага мінулага: яна мела людзей культуры. Памятаю пахаванне паэта Барадуліна, на якое я даслаў пасланне, калі быў нунцыем. Культура не небяспечная; небяспечным з’яўляецца невуцтва.
Грэка-каталіцкая супольнасць нядаўна атрымала кананічнае ўпарадкаванне, якое я лічу значным крокам: яно зрабіла гэтую супольнасць аўтаномнай ад уплыву знешніх рэалій. Цяпер беларускія грэка-католікі могуць кіравацца самі, не жабруючы ў іншых месцах. Гэта важна.

Калі з цягам часу гэта прывядзе да змены статусу, калі супольнасць дасягне сталасці, будзе добра арганізаваная і колькасна вялікая, тады мы абмяркуем гэта і з праваслаўнымі, каб знайсці найлепшы спосаб урэгулявання пытання. Лацінская супольнасць таксама ўцягнутая ў працэс: усе робяць унёсак у агульнае развіццё. Гарантаваць стабільнасць супольнасцей фундаментальна, каб яны былі праваднікамі хрысціянскага паслання ў краіне».