Хто такія Святыя Айцы і Настаўнікі Царквы?Святыя Айцы — гэта выдатныя хрысціянскія дзеячы, якія был…

Хто такія Святыя Айцы і Настаўнікі Царквы?

Святыя Айцы — гэта выдатныя хрысціянскія дзеячы, якія былі прызнаныя Царквой як узоры ў веры, маральнасці, любові і іншых хрысціянскіх дабрадзейнасцях. Святых Айцоў аб’ядноўвае тое, што яны змаглі так весці сваё жыццё, што праз іх дзейнічаў Бог і асвячаў не толькі іх словы і справы, але часта нават целы. Адзінствам Духа, які дзейнічаў у Святых Айцах, і тлумачыцца іх глыбіннае змястоўнае адзінства, нягледзячы на вонкавыя, павярхоўныя адрозненні ў поглядах, якія часам сустракаюцца.

Працы Святых Айцоў — тлумачэнні Свяшчэннага Пісання, пропаведзі, палемічныя сачыненні, якія адстойвалі праваслаўную веру і ахоўвалі яе ад спробаў скажэння, настаўленні, датычныя хрысціянскага жыцця, малітвы і гімны, складзеныя для богаслужэння, — з’яўляюцца не проста спадчынай Царквы, але асноўнай крыніцай яе веры і жыцця.

Хоць аўтарытэт айцоўскіх твораў не ставіцца на той жа ўзровень, што і аўтарытэт Бібліі, Царква бачыць менавіта ў іх узор таго, як павінна разумецца слова Божае.

Для кожнага пакалення хрысціян Святыя Айцы застаюцца жывымі суразмоўцамі і настаўнікамі, да якіх мы звяртаемся па тлумачэнне, суцяшэнне, кіраўніцтва і прыклад.

Ганаровы тытул “Настаўнік Паўсюднай Царквы” існуе з XIII стагоддзя і прысуджаецца Папам выдатным тэолагам і святым, якія зрабілі значны ўнёсак у развіццё хрысціянскай думкі.