Мітрапаліт Юзаф Станеўскі маліўся ў Ватыкане за Каталіцкую Царкву ў Беларусі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

КАШТОЎНЫ ДАР МАЛІТВЫ. У Суботу – 22 лістапада 2025, Высокадастойны Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Юзаф Станеўскі, будучы ў Рыме, ранішюю малітву правёў ў ватыканскай базыліцы св. Пятра, пры алтары св. Васіля – пры мошчах святамучаніка Язафата. Маліўся за Каталіцкую Царкву (Касцёл) у Беларусі – у тым ліку і за беларускіх грэка-католікаў. Радасную звестку ён даслаў нам раніцай на Whatsapp. Пашыраем натхняльную інфармацыю тут – на канале. Гэта каштоўныя духоўныя ўводзіны ў нядзелю. (архім. Сяргей).