Царква

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Клаўдзіу-Лучыян Поп абраны Вярхоўным Архібіскупам Румынскай Грэка-Каталіцкай Царквы

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Клаўдзіу-Лучыян Поп — новы Вярхоўны Архібіскуп Румынскай Грэка-Каталіцкай Царквы Сінод біскупаў Румынскай Грэка-Каталіцкай Царквы, які праходзіў на пазачарговай сесіі ў Рыме ў перыяд з 2 па 6 лістапада 2025 года, абраў Клаўдзіу-Лучыяна Попа, цяперашняга епархіяльнага біскупа Клуж-Герла, Архібіскупам і Мітрапалітам Альба-Юліі і Фэгэраша, а таксама Вярхоўным Архібіскупам Румынскай Грэка-Каталіцкай Царквы. Новы Вярхоўны Архібіскуп атрымаў пацвярджэнне […]

Разважанні пра стаўленне да Святога Духа і значэнне вызнання Хрыста перад людзьмі

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Сённяшні ўрывак працягвае думку пра стаўленне да Святога Духа. Тут гучыць галоўны дзеяслоў — «бацца», які раскрывае сутнасць сказанага. Бесстрашнае вызнанне Хрыста перад людзьмі становіцца ўмовай апраўдання на Апошнім Судзе, дзе Сын Чалавечы будзе нашым Заступнікам перад Валадаром. Але той, хто адрачэцца, — страціць гэтую абарону.На першы погляд, словы Іісуса супярэчлівыя: «адвергнецца — будзе адкінуты», […]

Евангелле паводле Лукі 12:2-12 пра адкрыццё тайнага і Божую абарону

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Евангелле паводле #лукі #12:2-122 Бо няма нічога прыхаванага, што б не адкрылася, і тайнага, пра што б не даведаліся.3 Дык што вы кажаце ў цемры, будзе пачута ў сьвятле; і што скажаце на вуха ў пакоях, будзе абвешчана з дахаў.4 Кажу ж вам, сябры Мае: ня бойцеся тых, якія забіваюць цела і пасьля гэтага ня […]

ТБ-ЭФІР «СІЛА ВЕРЫ»: Калекцыя сакральнай спадчыны ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

ТБ-ЭФІР. “СІЛА ВЕРЫ” : МУЗЕЙНАЯ. Старадаўнія іконы, храмавыя скульптуры, царкоўны посуд і кнігі… У Беларусі шмат сакральнай матэрыяльнай спадчыны, перажыўшай стагоддзі і вякамі намоленай. Захаваць яе для нашчадкаў – задача беларускіх рэстаўратараў. У новым выпуску нашага тэлепраекта мы раскажам ВАМ пра калекцыю “уратаваных каштоўнасцяў”, якой валодае Нацыянальны мастацкі музей Беларусі. І пазнаёмімся з новым пакаленнем […]

Часаслоў як незгасальная лампада душы для візантыйскага каталіка

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Часаслоў: Незгасальная лампада душы для візантыйскага каталіка Для каталіка візантыйскага абраду збаўленне душы — гэта не проста мэта, а шлях перамянення, «абагаўлення» (theosis), на якім чалавечае сэрца паступова злучаецца з Богам. І на гэтым шляху Часаслоў (або Малітваслоў) — не проста кніга, а верны спадарожнік і сама дарога, якая вядзе да Хрыста. http://cssr.by/slova/publikatsyi/253-chasaslou-nezgasalnaya-lampada-dushy-dlya-vizantyjskaga-katalika.html

Беларускі праваслаўны прыход у Вільні адзначае дзень Архістратыга Міхаіла 9 лістапада

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Беларускі праваслаўны прыход у Вільнi pinned «Шаноўныя сябры, бліжэйшая НЯДЗЕЛЯ 9-га лістапада у нашай парафіі будзе надзвычай насычанай. Літургія пачнецца а 10.30. Мова Літургіі: літоўская, беларуская, укаінская, французская, царкоўна-славянская. – У гэты дзень мы святкуем дзень Архістратыга Міхаіла…»

6 лістапада 1947 года ў Вільні памёр праваслаўны святар Лукаш Голад

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

6 лістапада 1947 года ў Вільні памёр Лукаш Голад — праваслаўны святар, рэлігійны і грамадска-культурны дзеяч міжваеннай Заходняй Беларусі, рэдактар і выдавец. Нарадзіўся 18 кастрычніка 1891 года ў вёсцы Здажарка Владаўскага павета Седлецкай губерні (цяпер Польшча), у сям’і ўкраінскага селяніна, недалёка ад горада Холм. Служыў у Холмскай епархіі. У 1920-я гады разам з сенатарам-беларусам Вячаславам […]

9 лістапада ў парафіі: Літургія, канцэрт Сяргея Доўгушава і сустрэча з гасцямі з Францыі і Бельгіі

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Шаноўныя сябры, бліжэйшая НЯДЗЕЛЯ 9-га лістапада у нашай парафіі будзе надзвычай насычанай. Літургія пачнецца а 10.30. Мова Літургіі: літоўская, беларуская, укаінская, французская, царкоўна-славянская. – У гэты дзень мы святкуем дзень Архістратыга Міхаіла і ўсіх бясплотных сілаў нябесных, усіх Анёлаў і Арханёлаў. – У гэты дзень да нас у парафію з канцэртам прыязджае спадар Сяргей Доўгушаў, […]

Зацверджаны праект зон аховы былога Беразвецкага базыльянскага манастыра ў Глыбокім

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Зацверджаны праект зон аховы былога Беразвецкага базыльянскага манастыра ў Глыбокім, дзе цяпер размяшчаецца Папраўчая калонія № 13. На тэрыторыі гісторыка культурнай каштоўнасці забаронена новае будаўніцтва акрамя аднаўлення страчаных гістарычных будынкаў, а таксама павелічэнне габарытаў дысгарманічнай забудовы, да якой аднесена КПП турмы і крыло, прыбудаванае да манастырскага корпуса. Перад манастыром забаронена будаваць ці рэканструяваць будынкі вышэй […]

Старейший храм Вилейщины отмечает 265 лет со дня освящения

Грэка-католікі Беларусі #Царква

https://peramoga.by/novosti/starejshij-hram-vilejshhiny-i-edinstvennyj-v-belarusi-otmechaet-265-let-so-dnya-osvyashheniya/ Старейший храм Вилейщины и единственный в Беларуси в память Святых Сорока Мучеников Севастийских отмечает 265 лет со дня освящения Летом 1989 г., после почти 30 лет забвения, церковь вновь распахнула свои двери прихожанам. Это был один из первых храмов, открытых и освященных в Беларуси после долгого разрушительного гонения на религию.