Царква

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Дар стварэння свету для чалавека і яго маральная адказнасць

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Дар стварэння свету для чалавека і яго маральная адказнасцьІ ўбачыў Бог усё, што стварыў, і было вельмі добра (Быц 1, 31) Як я прымаю ўсё, што стварыў Бог? З першых радкоў Святога Пісання мы даведваемся пра Бога — Творцу, Які стварае свет у бясконцай велічы: космас, прыроду, чалавека. Святое Пісанне сведчыць, што праз стварэнне мы […]

Грэка-католікі Беларусі далучаюцца да малітвы Папы Францішка дзеля міру

Грэка-католікі Беларусі #Царква

“Малітва – гэта сіла міру”Грэка-католікі Беларусі малітвай суправаджаюць намаганні Папы Францішка дзеля міру. 25 кастрычніка 2022 г., у Рыме завяршаецца духоўная Сустрэча прадстаўнікоў вялікіх рэлігій свету дзеля міру. = У 16:30 (17:30 ў Мінску) Яго Святасць Папа Францішак узначаліць у Калізеі Малітву хрысціянаў – у прысутнасці прадстаўнікоў хрысціянскіх Цэркваў і Супольнасцёй.Прадстаўнікі іншых рэлігій збіраюцца на […]

Хто такі Госпад Бог і чаму Ён запрашае чалавека пазнаць Яго

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Хто такі Госпад Бог? «Я — Госпад Бог твой», — такімі словамі звяртаецца да нас Бог, даючы нам запаведзі. У той жа час Ён запрашае нас расплюшчыць вочы, паглядзець навокал і спазнаць рэчаіснасць такой, якая яна ёсць, такой, якой Ён яе стварыў. Наш Бог – гэта асоба, а не ідэя ці абстракцыя. Бог жывы, Ён […]

Няхай сэрцы хінуцца да Бога, вернага сваім абяцанням і справядлівага ў прысудах

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Няхай нашыя сэрцы хінуцца да таго, хто з’яўляецца верным сваім абяцанням і справядлівым у сваіх прысудах. Той, хто забараніў падман, перадусім Сам не падманвае; няма нічога немагчымага для Бога, акрамя маны. Таму ажывім нашую веру ў Яго абяцанні і будзем памятаць, што ўсё ў Яго сіле. Словам сваёй сілы Ён устанавіў усё і словам можа […]

Што значыць любіць сябе і прымаць сваё жыццё як дар Творцы

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Любоў да сябе Няхай рука Твая будзе гатовая дапамагаць мне, бо я выбраў наказы Твае. Прагну, Госпадзе, збаўлення Твайго; закон Твой – радасьць мая (Пс 119, 173-174). Што значыць любіць сябе? З самага пачатку нашага жыцця мы прымаем любоў ад Бога і іншых людзей, перш за ўсё родных і блізкіх. Прымаючы іх любоў, мы рэалізуем […]

Віншаванне грэка-католікаў з мітрапалічым паліем Уладыкі Юзафа Станеўскага

Грэка-католікі Беларусі #Царква

МІНСК, 22.10.2022 – Мітрапалічы палій Уладыкі Юзафа Станеўскага. Віншаванне ад імя грэка-католікаў.Εις πολλά έτη Δέσποτα! – На многія леты, Уладыка! Высокадастойны Мітрапаліт Юзаф,ад імя святароў і вернікаў Грэка-каталіцкай Царквы ў Беларусі вельмі шчыра віншуем Вас у гэты момант накладання на вас мітрапалічага палія. Палій (лац. palium) – як ў візантыйскай традыцыі омофор – знак асаблівага […]

Любоў да бліжняга як адказ на Божую любоў да кожнага чалавека

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Любоў да бліжняга Любі бліжняга твайго, як самога сябе (Ляв 19, 17). Чаму мы любім бліжніх? Госпад Бог любіць кожнага чалавека. Ён стварае яго на вобраз Свой, дае яму несмяротную душу. Кожны чалавек пакліканы да вечнага жыцця ў Богу. Ісус Хрыстос збаўляе кожнага чалавека праз сваё ўцелаўленне, муку, смерць і ўваскрасенне. Усе людзі, такія розныя […]

Любоў да Бога як галоўны прынцып хрысціянскага жыцця

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Любоў да Бога Любі Госпада Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсёй сілаю тваёю (Другазаконне 6:45). Што значыць любіць Бога? Хрысціянскае жыццё пачынаецца з сустрэчы з Ісусам Хрыстом, якая дае жыццю новы кірунак, новую перспектыву. Ісус Хрыстос наказвае любоў як галоўны прынцып жыцця: «Бо так палюбіў Бог свет, што аддаў Сына […]

Македонская Праваслаўная Царква кананізавала Кірыла Пейчыновіча

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Македонская Праваслаўная Царква — Архібіскупства Охрыдскае (МПЦ- АО) 16 кастрычніка 2022 г. абвясціла святым царкоўнага пісьменніка, ігумена манастыра св. Дзмітрыя Салунскага ў Лешках – Кірыла (Пейчыновіча). Ён жыў на мяжы 18-19 стагоддзяў і лічыцца адным з галоўных асветнікаў македонскага народа. Кананізацыю, якая адбылася ў саборы св. Кірыла і Мяфодзія ў Тэтаве на паўночным захадзе Паўночнай […]

Якія галоўныя запаведзі Божыя

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Якія галоўныя запаведзі Божыя?Бог стварыў і паклікаў чалавека да шчасця, і толькі ў еднасці з Богам чалавек можа дасягнуць паўнаты шчасця. Святое Пісанне сведчыць, што на працягу ўсёй гісторыі чалавецтва Бог апякуецца чалавекам, вядзе яго, размаўляе з ім. Пазнаючы Божую любоў і клопат, чалавек свабодна адказвае любоўю Богу, іншым людзям, створанаму Богам свету, выконваючы Яго […]