Царква

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Вячэрні гімн да Ісуса Хрыста

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Калі ўжо сонца заходзіць на небеМалее святло перад змрокам ночы,Думкі, пачуцці да Цябе кіруем,Магутны Стварыцель і Кароль сусвету. Схіліся, Ісусе, над нашай нядоляй,Над грэхам нашым і немаччу нашай,Гэта не бунт прад Табою, о Божа,А толькі слабасць людская. Бо мы ўсе шчыра жадаем, Ісусе,Пайсці за Табою, Тваёй Добрай Весткай.Будзь міласэрны, ратуй ласкаваВерных сваіх, што заблукалі. Дай […]

У Мінску адбудзецца экуменічнае набажэнства ў межах Тыдня малітваў

Грэка-католікі Беларусі #Царква

=У Мінску ў межах Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціянаў адбудзецца экуменічнае набажэнства= -У СУБОТУ, 21 студзеня 2023 г. ў мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі – у межах Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціянаў – пройдзе экуменічнае набажэнства з удзелам прадстаўнікоў розных хрысціянскіх канфесій.Малітву ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.-Пачатак у 19:15. -Экуменічнаму набажэнству ў галоўнай […]

Клаўдыё Гуджэроцьці прыступіў да абавязкаў прэфэкта Дыкастэрыі Ўсходніх Цэркваў

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 НОВЫ ПРЭФЕКТ ДЫКАСТЭРЫІ ЎСХОДНІХ ЦЭРКВАЎ ПРЫСТУПІЎ ДА ВЫКАНАНЬНЯ АБАВЯЗКАЎ16 студзеня 2023 г. архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцьці заняў пасаду прэфэкта Дыкастэрыі Ўсходніх Цэркваў. Папа Францішак прызначыў яго на гэтую пасаду 21 лістапада 2022 г. Ён зьмяніў аргентынскага кардынала Леанарда Сандры, які сышоў у адстаўку па ўзросьце. У штаб-кватэры Дыкастэрыі ў рымскім Palazzo dei Convertendi новага 67-гадовага кіраўніка […]

Пра Эўхарыстыю, веру і любоў да Хрыста

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Пастарайцеся часцей збірацца на Эўхарыстыю Госпаду для Яго праслаўлення. Бо калі вы часта збіраецеся ў адным і тым жа месцы, слабее моц сатаны, а ваша згодная вера абясшкоджвае згубу, якую ён прыносіць. Няма нічога больш каштоўнага за мір, які робіць дарэмнай усякую варожасць зямных і нябесных непрыяцеляў. Усяго гэтага дасягнеце, калі ў вас будзе дасканалая […]

15 студзеня — успамін святога Паўла з Фіваў

Грэка-католікі Беларусі #Царква

15 студзеня ў царконым каляндары (Усходніх Цэркваў і Лацінскай Царквы) УСПАМІН св. ПАЎЛА з ФІВАЎ (грец. Παῦλος ὁ Θηβαῖος), які лічыцца першым вядомым хрысціянскім пустэльнікам (228 – 341 гг.). ВІНШУЕМ Беларускіх Айцоў Паўлінаў – сярод якіх ёсць і грэка-католікі. =Ордэн Святога Паўла Першага Пустэльніка, (Ordo Sancti Pauli Primi Eremitae – OSPPE) таксама вядомы як Ордэн […]

Папа Францішак: няхай Евангельле будзе вашым падручнікам

Грэка-католікі Беларусі #Царква

ПАПА: «НЯХАЙ ЕВАНГЕЛЬЛЕ БУДЗЕ ВАШЫМ ПАДРУЧНІКАМ» «Мы не павінны задавальняцца археалагічнай памяцьцю, бо яна ператварае нас у музейныя экспанаты, вартыя, магчыма, захапленьня, але не перайманьня”, – сказаў 13 студзеня 2023 г. Сьвяты Айцец Францішак. Ён лічыць, што памяць, наадварот, павінна дапамагаць «паўнавартасна і бяз страху жыць сучаснасьцю, каб з новай надзеяй адкрыцца на будучыню». «Няхай […]

Малітва да Багародзіцы, праслаўленай у цудатворнай Жыровіцкай іконе

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 МАЛІТВА ДА БАГАРОДЗІЦЫ, ПРАСЛАЎЛЕНАЙ У ЦУДАТВОРНАЙ ЖЫРОВІЦКАЙ ІКОНЕО, ласкавая Ўладарка, Багародзіца Дзева! Якімі вуснамі дакранемся да сьвятой іконы Тваёй? Якімі словамі выкажам падзяку за ласку Тваю да людзей, што прыходзяць да Цябе? Бо ніхто не адыходзіць ад Цябе без суцяшэньня. Ад пачатку жыцьця нашага шукаем дапамогі і заступніцтва Твайго, і ніколі не пазбаўляла Ты нас […]

Папа Францішак памаліўся перад іконай Маці Божай Жыровіцкай

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 ПАПА ПАМАЛІЎСЯ ПЕРАД ІКОНАЙ МАЦІ БОЖАЙ ЖЫРОВІЦКАЙНа сваёй штотыднёвай агульнай аўдыенцыі 11 студзеня 2023 г. Папа Францішак узгадаў пра змучаную вайной Украіну і Беларусь. На гэтай агульнай аўдыенцыі Папа пачаў новую серыю катэхез на тэму евангелізацыі і апостальскай руплівасьці, нагадваючы, як Хрыстова Царква была народжана з місійным запалам, пасланым Духам Сьвятым, каб праліць сьвятло Хрыстова […]

Папа Францішак памаліўся за мір перад рымскай копіяй Жыровіцкай іконы

Грэка-католікі Беларусі #Царква

МАЛІТВА ПАПЫ ФРАНЦІШКА ЗА МІР ПЕРАД РЫМСКАЙ КОПІЯЙ ІКОНЫ ЖЫРОВІЦКАЙ БАГАРОДЗІЦЫУ сераду, 11 студзеня 2023, на Генеральнай аўдыенцыі ў Ватыкане была выстаўлена рымская копія Жыровіцкай Іконы Маці Божай. Папа Францішак ушанаваў Ікону ўваходзячы ў зал аўдыенцыі. Напрыканцы аўдыенцыі Папа заклікаў вернікаў да малітвы за мір. “Не забудзем пакутуючую Ўкраіну, заўсёды ў нашых сэрцах; гэтаму народу, […]

Папа Францішак пра шлях да міру ў сьвятле энцыклікі Pacem in terris

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Сьвяты Айцец зазначыў, што згодна з энцыклікай «Pacem in terris» шлях да міру магчымы ў сьвятле чатырох фундаментальных дабротаў: праўды, справядлівасьці, салідарнасьці і свабоды. «Гэтыя краевугольныя камяні рэгулююць адносіны як паміж людзьмі, так і паміж дзяржавамі», – падкрэсьліў ён. Пантыфік патлумачыў, што будаваньне міру ў сьвятле праўды азначае «павагу да чалавечай асобы з яе правам […]