Калі ж яны гаварылі пра гэта, Сам Іісус стаў пасярод іх і сказаў: мір вам.
Яны ж, сумеўшыся і спалохаўшыся, думалі, што бачаць духа;
а Ён сказаў ім: чаго вы збянтэжаныя і чаму сумненні ўваходзяць у сэрцы вашы?
паглядзíце на рукі Мае і на ногі Мае: гэта Я Сам; дакранíцеся да Мяне і паглядзíце: дух не мае плоці і касцей, што, як бачыце, Я маю.
І, сказаўшы гэта, паказаў ім рукі і ногі.
Калі ж яны яшчэ не верылі ад радасці і здзіўляліся, Ён сказаў ім: ці ёсць у вас тут якая ежа?
Яны ж падалí Яму кавалак печанай рыбы і мёду ў сотах.
І, узяўшы, Ён перад імі з’еў
і сказаў ім: вось словы, якія Я гаварыў вам, калі яшчэ быў з вамі, што павінна здзейсніцца ўсё, напíсанае ў законе Маісеевым і ў прарокаў, і ў псалмах пра Мяне.
Тады Ён адкрыў ім розум для разумення Пісанняў
і сказаў ім: так напíсана і так належала адпакутаваць Хрысту і ўваскрэснуць з мёртвых на трэці дзень,
і каб было прапаведана ў імя Яго пакаянне і адпушчэнне грахоў ва ўсіх народах, пачынаючы з Іерусаліма;
вы ж сведкі гэтага;
і вось Я пашлю абяцанае Айцом Маім на вас; а вы заставайцеся ў горадзе Іерусаліме, пакуль не апранецеся сілаю з вышынí.

І Ён вывеў іх да Віфаніі і, узняўшы рукі Свае, благаславíў іх.
І сталася: калі Ён благаслаўляў іх, то пачаў аддаляцца ад іх і ўзносіцца на неба.
І яны пакланíліся Яму і вярнуліся ў Іерусалім з радасцю вялікаю,
і былí заўсёды ў храме, хвалячы і благаслаўляючы Бога. Амінь