Царква

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Памяць святога Апанаса Вялікага, біскупа Александрыйскага і доктара Царквы

Грэка-католікі Беларусі #Царква

2 траўня – памяць сьв. Апанаса Вялікага, біскупа Александрыйскага Сьвяты Апанас, біскуп і доктар Царквы, нарадзіўся ў Александрыі ў Егіпце. Стаўся вядомым дзякуючы сваім працам “Супраць паганаў” і “Пра ўцелаўленьне Слова”, яшчэ большую славу здабыў, калі ад імя свайго біскупа ўзяў удзел у Нікейскім саборы (325). Праз тры гады быў прызначаны біскупам Александрыі. Намоўлены ягонымі […]

Слова Божае прыняло сапраўднае цела і аддало яго на смерць дзеля ўсіх

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Бесцялеснае, нятленнае і нематэрыяльнае Слова Божае прыйшло на нашу зямлю, хоць і раней не было далёка, бо ніводная частка свету ніколі не была пазбаўлена Яго, але, існуючы ў еднасці са Сваім Айцом, Яно напаўняла ўсё і было паўсюль. Прыйшло ў Сваёй ласкавасці да нас і адкрыла Сябе нам. Злітавалася над слабасцю нашага роду і, узрушанае […]

Памёр архіепіскап Арцемій Кішчанка, які выступіў супраць вайны і за праўду ў Беларусі

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Жнівень 2020 года. У Беларусі крызіс – хоць гэта слова мала падыходзіць для таго насілля, якое ўчынілі ўлады, каб захаваць свой статус. У тыя дні шмат шчырых і сумленных людзей заклікалі грамадства да праўды. Сярод іх быў і архіепіскап гарадзенскі Арцемій Кішчанка. А калі пачалася вайна ў Украіне, ён быў адзіным беларускім праваслаўным епіскапам, хто […]

Папа Францішак сустрэўся з грэка-католікамі Венгрыі ў Будапешце

Грэка-католікі Беларусі #Царква

  ПАПА РЫМСКІ СУСТРЭЎСЯ З ГРЭКА-КАТОЛІКАМІ ВЕНГРЫІПершая палова другога дня Апостальскага падарожжа Папы Францішка ў Венгрыю завяршылася наведваньнем грэка-каталіцкай царквы Покрыва Найсьвяцейшай Багародзіцы ў Будапешце. Пасьля сустрэчы з беднымі і бежанцамі, якая адбылася ў касьцёле сьвятой Альжбеты Вянгерскай у Будапешце, Папа Францішак наведаў суседні грэка-каталіцкі храм, дзе адбылася яго кароткая сустрэча з супольнасьцю Вянгерскай Грэка-Каталіцкай Царквы. […]

Паслухмянасць вынікае з любові: разважанне пра авечак Госпада і святло праўды

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Паслухмянасць вынікае з любові. Бо хто не любіць праўды, той дагэтуль не пазнаў яеЦяпер падумайце пра свой досвед. Спытайцеся ў сябе, ці з’яўляецеся авечкамі Госпада, ці пазналі Яго, ці ўбачылі святло праўды? Скажу, што вы ведаеце не праз веру, але праз любоў. Скажу, што вы ведаеце не дзякуючы даверу, а дзякуючы дзеянню. Сам Ян Евангеліст […]

Святы Ян Залатавусны пра настойлівую малітву з верай і цярпеннем

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Кажаш, я шмат разоў прасіў і не атрымаў. Несумненна, гэта таму, што ты дрэнна прасіў – ці з нявер’ем, ці з пыхаю, ці ж не карыснага табе; калі ж прасіў часта і карыснага, то не з настойлівасцю… Калі ж просіш не з намаганнем і вялікай настойлівасцю, то не атрымліваеш. Спачатку трэба пажадаць, а пажадаўшы, прасіць […]

Паэтка Валянціна Аксак адзначае 70-гадовы юбілей

Грэка-католікі Беларусі #Царква

28 красавіка 2023 – 70-гадовы юбілей адзначае Валянціна Аксак Паэтка Валянціна Іванаўна Аксак (Арлова) нарадзілася 28 красавіка 1953, в. Смалічы, Нясвіжскі раёна. Скончыла гістарычны факультэт БДУ (1975). Дэбютавала вершамі ў Наваполацкай газеце «Хімік». Працавала карэспандэнтам, аглядальнікам у газетах, загадчыкам аддзела культуры часопісу «Беларусь». Аўтарка кніг: «Цвінтар» (1992), «Капліца» (1994), «Антычны дождж» (1999), «Віно з Каліфорніі» […]

Слова Божае пасля Вялікадня: чытанне Дзеяў Апостальскіх і Евангелля паводле Яна

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Якое ж маем сёння Слова Божае?Пасля Вялікадня па традыцыі чытаецца кніга Дзеяў Апостальскіх і Евангелле паводле Яна.Дам спасылачкі на поўныя чытанні сённяшняга дню:Дзеі: https://azbyka.ru/biblia/?Act.5:1-11 Евангелле:https://azbyka.ru/biblia/?Jn.5:30-6:2 Звярну ўвагу толькі на некаторыя моманты. Хрыстос кажа: “Калі б Я све‌дчыў пра Сябе, то све‌дчанне Маё непраўдзíвае;іншы ёсць, які све‌дчыць пра Мяне, і Я ведаю, што праўдзíвае тое све‌дчанне, […]

Літургічны ўспамін святога Кірылы Тураўскага, беларускага пісьменніка і прапаведніка

Грэка-католікі Беларусі #Царква

28 КРАСАВІКА – літургічны ўспамін св. Кірылы Тураўскага =Кірыла Тураўскі займае выключнае месца ў беларускай гісторыі. Манах-аскет, ахвярны пастыр, таленавіты пісменнік і прапаведнік, “другі Залатавусны”, як называлі Кірылу за красамоўства, стаўся адным з найбольш вядомых усходне-славянскіх духоўных дзеячаў ХІІ стагоддзя. ==Паводле а. Аляксандра Надсана, Кірыла Тураўскі быў выдатным, хоць і не вельмі арыгінальным багасловам у […]

У Вільні 29 красавіка адбудзецца Літургія ў гонар Жанчын-Міраносіц і памяці Канстанціна Жданава

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Хрыстос Уваскрос! Калі вы засумавалі без Літургіі – у нас ёсць добрая навіна: служба будзе ў суботу! 29 красавіка а 9-й гадзіне раніцы ў храме Лютэранскай абшчыны г. Вільнюса (Vokeičiu g. 20) адбудзецца Літургія на якой мы будзем святкаваць адразу дзве падзеі: – дзень ЖАНЧЫН-МІРАНОСІЦ– памяць беларускага навамучаніка – святара КАНСТАНЦІНА ЖДАНАВА, які быў жорстка […]