Вітаю, шаноўныя браты і сёстры! Хачам паведаміць вам пра бліжэйшыя падзеі, якія адбудуцца ў нашым прыходзе ў гэтыя выходныя. Запрашаем вас прыняць удзел у багаслужэннях і сустрэчах! Заўтра, у суботу, 8 ліпеня, у нашай прыходскай капліцы, якая знаходзіцца па адрасе Boksto g.4, адбудзецца Літургія. Распачнецца гэта багаслужэнне а 9-й гадзіне раніцы. Калі хто з вас […]
Царква
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Царква з’яўляецца домам Бога і Яго цудоўнай святыняй
Дапушчаныя да прыняцця Цела Хрыста і адроджаныя ў жыццядайнай крыніцы, яны, поўныя надзеі, клічуць і кажуць: «Я ўвайду ў цудоўны шацёр, у дом самога Бога» (пар. Пс 42, 5 Vlg.). Домам Бога, Яго цудоўнай святыняй з’яўляецца Царква, бо ў ёй гучыць «голас радасці і хвалы, і спеў святкуючых». Вы ж, апранутыя цяпер у Хрыста, ідучы […]
Заўтра Свята Нараджэння Яна Хрысціцеля, Вячэрня для ўкраінскай грамады ў Вільні
Заўтра 7.07 па старому стылю прыпадае Свята Нараджэння Яна Хрысціцеля. А 18-й гадзіне протаіерэй Георгій Рой будзе служыць Вячэрню з памазаннем і асвячэннем хлябоў для украінскай грамады у капліцы Украінскага дому па адрасе: Juozapavičiaus g. 10A. Калі хто жадае прыяднацца – шчыра запрашаем!
Апостальскі Нунцый узначаліць інаўгурацыю Апостальскай Адміністратуры ў Мінску
Мінск, 5 ліпеня 2023, Успамін свв. Кірыла і МятодаЗ А П Р А Ш Э Н Н Е15 ліпеня 2023 г. Апостальскі Нунцый у Рэспубліцы БеларусьВысокадастойны Архібіскуп Антэ Ёзіч узначаліцьЛІТУРГІЧНУЮ ІНАЎГУРАЦЫЮАпостальскай Адміністратуры для грэка-католікаў у Беларусі,створанай Яго Святасцю Папам Рымскім Францішкам 30 сакавіка 2023 г. Боская Літургія ў 11:00 гадз. у храме Душпастырскага цэнтра Праведнага […]
Калі б я дагаджаў людзям, то не быў бы слугою Хрыста
Калі б я дагаджаў людзям, то не быў бы слугою Хрыста«Бо хвала нашая – гэта сведчанне сумлення нашага» (2 Кар 1, 12). Ёсць людзі, якія легкадумна абмаўляюць, пляткараць, наракаюць, намагаюцца выдумаць тое, чаго не бачаць, і расказваць пра тое, чаго нельга падазраваць. Адносна такіх людзей нам застаецца штосьці іншае, а не сведчанне нашага сумлення. Браты […]
Арцыбіскуп Гуджэроцці сустрэўся з Мітрапалітам Веніямінам
https://catholic.by/3/news/belarus/16085-artsybiskup-gudzherotstsi-padchas-vizitu-belarus-sustre-sya-z-mitrapalitam-veniyaminam Арцыбіскуп Гуджэроцці падчас візіту ў Беларусь сустрэўся з Мітрапалітам Веніямінам 30 чэрвеня Прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці сустрэўся з прадстаяцелем Беларускай Праваслаўнай Царквы Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Веніямінам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі.
Роберт Тамушанскі: святар, дзеяч беларускага замежжа і рэдактар Радыё Ватыкана
3 ліпеня 1940 г. нар. Тамушанскі Роберт (1940-1996), каталіцкі святар усходняга абраду, доктар філалагічных навук, рэлігійны і культурна-асветны дзеяч беларускага замежжа, удзельнік беларускага хрысціянскага руху, душпастыр, педагог і публіцыст. Працаваў у Беларускай каталіцкай місіі ў Лондане. З сярэдзіны 1960-х гадоў прымаў удзел у рэлігійным і культурна-грамадскім жыцці беларускага замежжа. 3 1967 г. намеснік дырэктара Беларускай […]
Кароткія разважанні на ліпень пра спрадвечнасць Найдаражэйшай Крыві
“Яшчэ да таго, як чалавек зграшыў, Бог прадугледзеў лек і пастанавіў, што, калі чалавек паўстане супраць Божай улады, Ён не адкіне бунтаўніка, а адкупіць яго ад граху, нават за такую вялікую цану!” https://scriptoriumnostrum.wordpress.com/2023/07/02/precious-blood-2/ Кароткія разважанні на ліпень. 2. Спрадвечнасць Найдаражэйшай Крыві “Яшчэ да таго, як чалавек зграшыў, Бог прадугледзеў лек і пастанавіў, што, калі чалавек […]
Айцец Андрэй Крот адзначае гадавіну святарства
Са святам, айцец Андрэй! Сёння, 2 ліпеня, наш душпастыр а. Андрэй Крот адзначае гадавіну святарства. У 2005 годзе ён атрымаў святарскія свячанні, а з 2006 года служыць у парафіі Маці Божай Фацімскай. https://facimskaja.by/galounaya/3329.html Са святам, айцец Андрэй! | ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ У ГРОДНЕ Сёння, 2 ліпеня, наш душпастыр а. Андрэй Крот адзначае гадавіну […]
Бога можна знайсці ў сэрцы чалавека
Бога можна знайсці ў сэрцы чалавекаЗдароўе цела несумненна з’яўляецца дабром для чалавека. Аднак шчасце не заключаецца ў тым, каб ведаць, чым ёсць здароўе, а ў тым, каб сапраўды яго мець. Таму калі хтосьці прамовіў пахвалу здароўю, але з’еў нездаровую ежу і захварэў, якую ж будзе мець карысць з папярэдняга апавядання пра здароўе? Падобным чынам трэба […]