Прападобнамучанік Серафім (свецкае імя Раман) нарадзіўся 15 ліпеня 1901 года ў вёсцы Падлессе Ляхавіцкага раёна ў шматдзетнай сялянскай сям’і Рамана і Алены Шахмуцяў. З дзяцінства хлопчыка цягнула да царквы, дзе ён многа і старанна маліўся. Нягледзячы на беднасць і дачасную смерць бацькі, Раману ўдалося скончыць двухгадовую школу ў Ляхавічах. У 1916 годзе ён паступіў паслушнікам у Мінскі Свята-Духаў мужчынскі манастыр. Але праз год, у 1917 годзе, вымушаны быў вярнуцца ў роднае Падлессе, каб дапамагаць аўдавелай маці. У 1921 годзе Раман здаў экзамен на псаломшчыка і нейкі час служыў у царкве Нараджэння Багародзіцы ў вёсцы Вяляцічы каля Пінска. Але неўзабаве ён прыняў рашэнне прыняць манаства і паступіў паслушнікам у Жыровіцкі манастыр. У 1923 годзе Раман Шахмуць прымае пастрыжэнне ў манаства з імем Серафім.
Некалькі гадоў у манастыры ён нёс паслушанне рэгента і ўстаўшчыка, вызначаўся цудоўным голасам і добрым веданне літургічнага Уставу. У 1926 годзе Серафіма (Шахмуця) рукапалажылі ў сан іерадыякана. Акрамя кліраснага паслушання, Серафім у гэты час выконваў таксама і цяжкае паслушанне манастырскага эканома і карыстаўся вялікай павагай і аўтарытэтам сярод манастырскага брацтва.
У 1935 годзе пасля рукапалажэння ў сан іераманаха, айцец Серафім пакідае на час Жыровіцкую абіцецль і накіроўваецца на служэнне ў вёску Курашава, што каля Гайнаўкі, дзе праваслаўны прыход апынуўся ў цяжкім становішчы ў сувязі з актывізацыяй там грэка-католікаў. Айцу Серафіму удалося захаваць праваслаўны прыход у гэтай мясцовасці, ён заўважна ўмацаваў дух праваслаўных вернікаў у Курашаве.
У 1930-я гады айцец Серафім пазнаёміўся з архіепіскапам Панцеляіманам (Ражноўскім), які ў той час пражываў на пакоі ў Жыровіцкім манастыры. Менавіта пад уплывам уладыкі Панцеляімана айцец Серафім паступова сфармаваўся як манах высокага духоўнага жыцця. У перадваенны час разам з Грыгорыем Кударэнкам, будучым архімандрытам Жыровіцкім, ён удзельнічаў у місіянерскіх хрэсных ходах з Жыровіцкай іконай Божай Маці па заходнебеларускіх гарадах і вёсках. У канцы 1939 года ўладыка Панцеляіман узвёў айца Серафіма ў сан ігумена, крыху пазней — у сан архімандрыта.
З пачаткам Другой сусветнай вайны, пачынаецца найбольш адказны перыяд у жыцці і служэнні айца Серафімі. Пасля акупацыі тэрыторыі Беларусі нямецкімі войскамі адкрылася магчымасць аднаўлення царкоўнага жыцця ва Усходняй Беларусі, дзе да 1939 года не засталося ні воднага праваслаўнага храма. Архімандрыт Серафім і іерэй Грыгорый Кударэнка з благаславення архіепіскапа Панцеляімана ў жніўні 1941 года пакінулі Жыровіцкі Свята-Успенскі манастыр і накіраваліся туды, дзе трэба было адкрываць цэрквы, хрысціць і вянчаць людзей, якія доўгія гады былі пазбаўленыя такой магчымасці.
Па дарозе ў Мінск айцец Серафім і айцец Грыгорый наведалі шэраг вёсак Капыльскага, Слуцкага і Уздзенскага раёнаў. У кожным паселішчы місіянеры збіралі сярод вернікаў прашэнні на імя ўладыкі Панцеляімана з просьбай аб адкрыцці прыходскіх цэркваў; усюды адпраўлялі богаслужэнні, аглядалі храмы, якія захаваліся, выбіралі будаўнічыя камітэты для іх рамонту, хрысцілі дзяцей, адпявалі нябожчыкаў, нястомна прапаведавалі.
Прыбыўшы ў Мінск, архімандрыт Серафім і айцец Грыгорый нядоўгі час служылі ў Спаса-Праабражэнскай царкве былога жаночага манастыра. Але ўжо ў студзені 1942 года адправіліся на Віцебшчыну з той жа мэтай місіянерскай пропаведзі. Затым яны наведалі Оршу, Магілёў, Быхаў, Рагачоў, Жлобін, Бабруйск і Гомель. У мясцовасці Чонкі аднавілі жаночы манастыр, у якім пасялілася 30 сясцёр. Аб’ехаўшы Усходнюю Беларусь, архімандрыт Серафім (Шахмуць) стаў першым летапісцам тых пакутаў, якія выцерпелі служыцелі Праваслаўнай Царквы ў перыяд бальшавіцкага тэрору.