Усім шчырыя вітанні! На гэтым тыдні 8-га верасня ў пятніцу прыпадае свята Нараджэння Дзевы Марыі. У пятніцу у вечары мы адслужым святочную Вячэрню і распачнём святкаванне. Аднак Літургія на гонар Нараджэння Багародзіцы будзе служыцца ў нядзелю 10-га верасня. Такім чынам, Дзень Нараджэння Багародзіцы будзем святкаваць ажно 3 дні. Святочную Літургію ставім на Нядзелю, каб большасць нашых парафіян мела магчымасць быць на Еўхарыстыі ў гонар Нараджэння Дзевы Марыі.
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ