Царква

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Святы Ян Дамаскін пра Успенне і ўзнясенне Багародзіцы на неба

Грэка-католікі Беларусі #Царква

на яе цудоўнае Успенне, але і на яе ўзнясенне на неба з целам і душой. Найбольш цікавы рэчыўны доказ аб Успенні падае св. Ян Дамаскін. У сваёй другой гаміліі на Успенне, спасылаючыся на невядомую для нас Гісторыю Яўхіма, кажа, што Пульхерыя, жонка імператара Маркіяна (450-457), пабудавала царкву ў гонар Найсвяцейшай Багародзіцы ва Улахерне, прыгарадзе Канстанцінопаля, […]

Успенне Найсвяцейшай Багародзіцы ў традыцыі Царквы

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Дзень смерці Найсвяцейшай Багародзіцы называецца ў Царкве Успеннем, паколькі яе цела пасля смерці не стлела, але разам з душой было ўзята ў неба. Няма гістарычных звестак, як доўга Багародзіца яшчэ знаходзілася на зямлі пасля Хрыстовага Узнясення, ні калі, дзе і як яна памерла, пра гэта святое Евангелле нічога не згадвае. Аснову свята Успення складаюць святая […]

Гісторыя свята Успення Найсвяцейшай Багародзіцы

Грэка-католікі Беларусі #Царква

15 жніўня Царква адзначае свята Успення Багародзіцы, якое належыць да найстаражытнейшых Багародзічных святаў. Яго пачалі адзначаць у Ерусаліме адразу пасля Сабору ў Эфесе 431 г. Спачатку святкаванне памяці Успення пад уплывам Эфескага Сабора акцэнтавала ўвагу на прывілеі яе Богамацярынства і таму называлася “Свята Марыі – Маці Божай”. У адной з хвалебных гутарак у гонар вялебнага […]

Паслухмянасць Божай волі як шлях мудрасці і хвалы Богу

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Бог – адзіны і бязмежны, наймудрэйшы, найсвяцейшы і найласкавейшы, Госпад, Стварыцель і наш Айцец, Пачатак і Канец, Мудрасць, Моц і Любоў – усё гэта Бог. Сапраўды, усё, што знаходзіцца па-за Богам, мае каштоўнасць настолькі, наколькі адносіцца да Бога, Стварыцеля ўсяго і Адкупіцеля чалавека, да мэты ўсяго стварэння. Ён адкрывае нам Сваю волю праз мноства Сваіх […]

Лагішынскі санктуарыюм мае асаблівае месца ў гісторыі беларускіх грэка-католікаў

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Пра тое, што тут маліліся грэка-каталіцкія сьвятары, якія прыязджалі ў Беларусь, пакінуў сьведчаньне колішні мясцовы пробашч кс. Станіслаў Рыжка. Ён таксама ўзгадваў, што яшчэ падчас яго служэньня ў Гарадзішчы і Пінску ды пазьней, у перыяд лагернай ссылкі, яго падтрымлівалі і дасылалі пасылкі грэка-каталіцкія манахіні з Задзіночаньня Сясьцёр «Дзеці Марыі». Яны належалі да адмыслова створанага біскупам […]

Як лагішынскія каталікі больш за стагоддзе абаранялі сваю веру

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Болей за стагоддзе лагішынцы-каталікі і частка былых уніятаў цьвёрда абаранялі сваю веру, у пэўны перыяд нават ня маючы ўласнай сьвятыні. Пазбаўленыя ўласнай сьвятыні, лагішынскія каталікі вымушаныя былі некалькі дзесяцігоддзяў шукаць духоўнай падтрымкі ў бліжэйшым да іх касьцёле ў Пінску, што знаходзіцца за 25 км. Толькі пасьля аб’яўленьня ў 1905 г. указа аб верацярпімасьці ў Расейскай […]

Гісторыя першага касьцёла і ўніяцкай царквы ў Лагішыне

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Першы касьцёл у Лагішыне быў пабудаваны за сродкі пінскага старосты Альбрэхта Радзівіла ў 1634 г. Быў ён драўляны. Пры ім неўзабаве была ўтворана місія езуітаў, зьявіўся шпіталь (1670). Цікава адзначыць, што знаходзіўся той стары касьцёл, як і цяперашні мураваны, у цэнтры Лагішына, на мясцовым рынку, але трохі на іншым месцы – там, дзе цяпер стаіць […]

Канфесійная гісторыя Лагішына пасля паўстаньня 1863-64 гадоў

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Пасьля падаўленьня паўстаньня 1863-64 гг. расейскія ўлады перадалі драўляны касьцёл, дзе захоўваўся цудатворны абраз Найсьвяцейшай Дзевы Марыі, праваслаўным. Канфесійная гісторыя Лагішына дагэтуль выглядае даволі заблытанай і маладасьледаванай, і таму, дзе ў мястэчку да гэтага на працягу двух дзесяцігоддзяў пасьля таго як згарэла ўніяцкая царква маліліся праваслаўныя і ці было іх шмат – застаецца загадкай. У […]

У Лагішыне прайшоў марыйны фэст у гонар Маці Божай Лагішынскай

Грэка-католікі Беларусі #Царква

11-12 жніўня 2023 г. у Лагішыне адбыўся традыцыйны марыйны фэст Пінскай дыяцэзіі ў гонар Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесься. Сёлета ён быў адметны тым, што сьвяткавалі 110-ыя ўгодкі асьвячэньня касьцёла сьв. апосталаў Пятра і Паўла. Там створаны санктуарыюм, дзе ўшаноўваецца цудатворны абраз Маці Божай Лагішынскай, якая лічыцца Апякункай Палесься. Ён вядомы шматлікімі Божымі ласкамі, якія […]

Малахія прадказаў Новы запавет і чыстую ахвяру сярод народаў

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Новы запавет прадказаў Малахія, адзін з дванаццаці прарокаў, у словах: «Не маю ў вас упадабання, – кажа Госпад Усемагутны, – і не прыму ахвяраў з вашых рук. Бо ад усходу сонца і да захаду Маё імя будзе ўшаноўвацца сярод народаў, і на кожным месцы будзе прыносіцца дар каджэння Майму імені і чыстая ахвяра; бо вялікае […]