Сябры, шчырыя ўсім вітанні!Нагадваем, што сёння а 18й гадзіне адбудзецца Вячэрня. Пасля Вячэрні можна будзе паспавядацца ці пагаварыць са святаром. Заўтра, ў Нядзелю Літургія пачнецца а 10-й гадзіне. Хто не зможа быць на Літургіі, можаце пакінуць тут у каментарах імёны для памінання! Будзем таксама шчыра ўдзячнымі за Вашую падтпымку нашай супольнасці. Збіраем сродкі для аплаты […]
Царква
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Мужчыны мінскіх грэка-каталіцкіх парафій ушанавалі Апостала Мацея
ВЕРУ ў АПОСТАЛЬСКУЮ ЦАРКВУ. +СЕРАДА – 9.08.2023; Цэнтр Праведнага Язэпа ў Мінску: Увечары мужчыны мінскіх грэка-каталіцкіх парафій працягнулі святкаванне ПЕРАМЯНЕННЯ ГАСПОДНЯГА і ўшанавалі Апостала Мацея. =Прачыталі (адспявалі) скарынаўскі АКАФІСТ ІМЮ ІСУСА ды ўдзельнічалі ў БОСКАЙ ЛІТУРГІІ. Шматлікія мужчыны (з Мінска і з па-за Мінска) далучыліся духоўна. Асабліва падзяка тром харыстам: Сяргею, Арцёму ды Алесю за […]
10 жніўня Царква ўшаноўвае святых мучанікаў Лаўрэнція і Сікста ІІ
10 жніўня Царква ўшаноўвае памяць святых мучанікаў архідыякана Лаўрэнція, Сікста ІІ, Папы Рымскага і інш., якія панеслі мучаніцкую смерць у 258 годзе, неўзабаве пасля таго, як імператар Валерыян (253-260) выдаў загад пра пераслед хрысціянаў. Паводле гэтага загаду ўсе біскупы, прасвітары і дыяканы мусілі памерці. Мы, браты, калі сапраўды любім, то наследуем Збаўцу. Мы не можам […]
У трэцюю гадавіну мірных пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў сустрэча са Святланай Ціханоўскай
У трэцюю гадавіну пачатку беларускіх мірных пратэстаў супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў прынялі ўдзел у сустрэчы са спадарыняй Святланай Ціханоўскай. Яна добры і светлы чалавек! Дай Божа ёй і яе сям’і ўсяго добрага!
9 жніўня Царква адзначае свята апостала Мацея
9 жніўня – свята апостала МацеяАпостал Мацей быў выбраны на месца Юды. Разам з апосталамі прыняў Духа Святога. Традыцыя кажа, што прапаведваў Хрыста ў Эфіопіі, а потым у Калхідзе. Невядома дакладна, як ён памёр, але ўсе крыніцы згодна пераказваюць, што гэта была смерць мучаніка. Маці Канстанціна Вялікага Алена прывезла рэліквіі апостала ў Рым. Існуе дзве […]
Уніяцкая Царква ў гісторыі беларускай культуры і ідэнтычнасці
Дзейнасць Уніяцкай Царквы склала цэлую эпоху ў царкоўным і нацыянальным жыцці Беларусі, сфарміравала значны пласт айчыннай культуры. Яна спрыяла развіццю адукацыі, кнігадрукавання, архіўнай справы; пакінула значны след у мастацтве: архітэктуры, жывапісе, скульптуры, музыцы; пашырыла міжнародныя кантакты Беларусі і садзейнічала яе збліжэнню з еўрапейскай культурнай прасторай. Многія даследчыкі (Адам Станкевіч, Уладзімір Конан, Леанід Лыч, Іван Трацяк, […]
Аўтобуснае падарожжа «Ад Полацку пачаўся сьвет» з Мінска ў Полацк
26.08 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа “АД ПОЛАЦКУ ПАЧАЎСЯ СЬВЕТ”! Маршрут: Мінск – Полацк – Мінск (≈500 км) Праз прыгажэнныя ландшафты “беларускай Швейцарыі” і ўнікальны Бярэзінскі біясферны запаведнік скіруемся мы да калыскі беларускай гісторыі – гораду на Палаце, і праграму маем максімальна насычаную! Вас чакае велічная Сафія зь яе багатай гісторыяй, таямніцамі, падзямельлямі і […]
У Полацкай Сафіі захаваліся фрагменты муру з плінфай XI стагоддзя
#полацк #гара_цэгла #sacral_museum Спатрэбілася 5 візітаў у Полацк, каб нарэшце дакрануцца да муроў першага на тэрыторыі Беларусі цаглянага будынку – Сафійскі сабор ХІ стагоддзя.Як мы памятаем (памятаем жа, спадзяюся?), сам храм разляцеўся на кавалкі ў выніку выбуху парахавога склепа, што зладзілі маскоўскія войскі пад час Паўночнай вайны. Адбудавалі яго наноў у XVIII стагоддзі ў стылі […]
Аляксандр Надсан: святар, апостальскі візітатар і дзеяч беларускай культуры
8 жніўня 1926 г. у в. Гарадзея (сёння Нясвіжскі р-н Мінскай вобл.) нарадзіўся Аляксандр Надсан, грэка-каталіцкі святар, апостальскі візітатар для беларусаў-каталікоў у замежжы. Айцец Аляксандр з 1961 г. быў адным з кіраўнікоў беларускай школы імя Кірылы Тураўскага ў Лондане. Ад 1971 г. кіраваў Беларускай бібліятэкай-музеем імя Ф. Скарыны. У 1981 г. стаў на чале Беларускай […]
У Лагішыне пройдуць урачыстасці ў гонар Маці Божай, Каралевы Палесся
11 – 12 жніўня 2023: У ЛАГІШЫНЕ ўрачыстасці ў гонар Маці Божай, Каралевы Палесся *Адметнасцю сёлетніх урачыстасцяў будзе святкаванне 110-й гадавіны асвячэння цяперашняга касцёла-санктуарыя ў Лагішыне, які больш за стагоддзе таму быў адбудаваны пасля разбурэння папярэдняй святыні.Тут захоўваецца цудадзейны абраз Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесся, Апякункі Пінскай дыяцэзіі, вядомы шматлікімі Божымі ласкамі, якія вернікі атрымліваюць […]