26 верасьня – Перастаўленьне сьвятога апостала і евангеліста Яна БагасловаЁн быў братам Якуба Старэй…

26 верасьня – Перастаўленьне сьвятога апостала і евангеліста Яна Багаслова

Ён быў братам Якуба Старэйшага і сынам Забэдэя (Мк 15, 40 і Мц 27, 56). Да свайго прызначэньня ён быў рыбаком на Генісарэцкім возеры і быў пакліканы пасьля Сымона (Пятра) і Андрэя (Лк 5, 10). Ён быў у ліку вучняў Яна Хрысьціцеля, адным з “двух вучняў”, якія паводле слова Яна Хрысьціцеля рушылі ўсьлед за Ісусам (Ян 1, 35-40).

Разам з Пятром і Якубам Старэйшым ён быў тым вучнем, якім Ісус надаваў перавагу і адмысловы гонар. Пры вызначаных акалічнасьцях Ісус браў з сабой толькі гэтых трох. Так, напрыклад, яны прысутнічалі пры ўваскрашэньні дачкі Яіра (Мк 5, 37), пры Перамяненьні на Таборы (Мк 9, 2) і падчас яго перадсьмяротнай малітвы ў Гетсыманскім садзе (Мк 14, 33). Павел называе гэтых трох “слупамі Царквы” (Гал 2, 9).

Адышоў да Госпада падчас праўлення імператара Траяна (98-117) ва ўзросце каля 100 гадоў, і быў адзіным апосталам, які не зведаў мучаніцкай смерці.

Напісаў Евангелле, тры пасланні і Адкрыццё.