У турэмным зняволенні быў забіты верны сын нашае Беларусі, наш брат у Хрысце – Алесь Пушкін!Вялікая страта і невыказны боль за яго і за ўсіх, каго катуюць і павольна забіваюць у беларускіх турмах!Запрашаем на памінальную малітву па новаспачыламу забітаму Алесю!
Царква
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Аляксей Усенка і Цімафей Савянок гавораць пра эмоцыі і канфлікт
Чы бываюць благія эмоцыі? Як эмоцыі ўплываюць на канфлікт? Чы варта выражаць негатыўныя эмоцыі і як гэта рабіць? Як правільна ставіцца да эмоцый іншых людзей? Чы дазваляе хрысціянства выказваць негатыўныя эмоцыі?Пра канфліктныя эмоцыі і эмацыянальныя канфлікты гавораць псіхолаг, канфліктолаг Аляксей Усенка і Цімафей Савянок. https://youtu.be/ruu99taasSY Мірыцца не сварыцца. Эмоцыі і канфлікт Чы бываюць благія эмоцыі? […]
Пётр І закатаваў пяць манахаў-базылянаў у Сафійскім саборы ў Полацку
11 ліпеня 1705 г. у Сафійскім саборы ў Полацку расійскі цар Пётр І разам са світай закатаваў 5 манахаў-базылянаў. Тагачасная Еўропа ўздрыганулася ад бессэнсоўнай жорсткасці каранаванай асобы, аднак з большага прамаўчала. Толькі Апостальская Сталіца публічна кінула расійскаму цару, пераможцу пад Палтавай, цяжкае абвінавачанне за пераслед Уніяцкай Царквы. Гэта быў ці не адзіны голас выразнага асуджэння […]
Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага Патрыярхату ў Вільні атрымала афіцыйную назву
Вітаю, сябры!Маю добрую нагоду абвесціць афіцыйна, што наша парафія, згодна рашэнню прыходскай рады, мае цяпер афіцыйную назву: Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага Патрыярхату у Вільні у гонар Дабравешчання Дзевы Марыі. Галоўнае свята нашай Парафіі будзе заўсёды прыпадаць на 25 сакавіка – свята Дабравешчання і беларускі Дзень Волі. Акрэм таго, капліца нашага прыходскага дома прысвячаецца прападобнаму Лявонцію […]
Біскупы Беларусі сабраліся на ўрачыстасці ў санктуарыі Маці Божай Тракельскай
https://catholic.by/3/news/belarus/16100-biskupy-z-usikh-dyyatsezij-belarusi-sabralisya-na-urachystastsi-u-sanktuaryi-matsi-bozhaj-trakelskaj-karalevy-nashykh-sem-yau Біскупы з усіх дыяцэзій Беларусі сабраліся на ўрачыстасці ў санктуарыі Маці Божай Тракельскай, Каралевы нашых сем’яў З 7 па 9 ліпеня ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі ў Тракелях (Радунскі дэканат) праходзяць штогадовыя ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Тракельскай, Каралевы нашых сем’яў.
У нашай царкве ў Вільні гасцявалі сонечныя і разумныя дзеці-беларусы
У нашай царкве сёння былі НАЙЦУДОЎНЕЙШЫЯ ГОСЦІ – дзеці-беларусы. Сонечныя, разумныя, вясёлыя! Яны зрабілі сёння мой дзень! Карацей, яны сказалі, што калі ў нас яшчэ будуць заставацца цукеркі і печыва, то яны не дадуць ім сапсавацца 🙂
10 ліпеня адзначаецца свята вялебнага Антона Пячорскага
10 ліпеня – сьвята вялебнага Антона Пячорскага Вялебны Антон Пячорскі нарадзіўся ў 983 годзе ў Любечы, што месьціўся на поўнач ад Кіева. У юнацтве ён вырашыў выправіцца на Ўсход, каб бліжэй пазнаёміцца з манаскім жыцьцём. Патрапіў на Афон, дзе пэўны час жыў. Адтуль вярнуўся на Русь і пасяліўся паблізу Кіева ў пячоры. Вёў у пячоры […]
Патрыярх Варфаламеў падарыў беларускаму прыходу ў Вільні два камплекты святарскіх аблачэнняў
Падарунак Патрыярха Варфаламея беларускаму прыходу ў Вільні – два камплекта святарскіх аблачэнняў. Як вы ўжо заўважылі, адно у бела-чырвона-белай стылістыцы . Дзякуем!
Евангельскае чытанне пра ацаленне Гадарынскіх беснаватых і роля Хрыста ў жыцці чалавека
У імя Айца, і Сына, і Святога Духа! Некалькі разоў на год, у нядзельныя дні, калі, зазвычай, збіраецца ўся хрысціянская абшчына таго ці іншага храма, у царкве гучыць евангелле пра ацаленне Гадарынскіх беснаватых. Рэдка якому іншаму евангельскаму сюжэту надаецца такая вялікая ўвага. З чым жа прычына, што Царква так акцэнтуе нашу ўвагу на гэтым здарэнні? […]
Сіноды праваслаўных і ўніятаў 1629 года не прывялі да аб’яднання
9 ліпеня 1629 г. адбыліся асобныя сіноды праваслаўных у Кіеве і ўніятаў ва Уладзіміры-Валынскім. Абодва сабраліся ў адзін дзень. Агульным бачаннем урэгулявання падзелу было ўтварэнне Кіеўскага патрыярхату, які б знаходзіўся ў еднасці з Рымам. Аднак сваю ролю зноў адыграла казацтва, якое чарговы раз паставілася супраць усялякага з’яднання і пагразілі смерцю праваслаўнаму мітрапаліту Барэцкаму ды іншым […]