Тыя, хто праз скруху вяртаецца да адзінства з Царквой, таксама будуць належаць Богу, каб жыць паводл…

Тыя, хто праз скруху вяртаецца да адзінства з Царквой, таксама будуць належаць Богу, каб жыць паводле Езуса Хрыста. Не ўводзьце сябе ў зман, браты мае. Калі хто ідзе за пачынальнікам падзелаў, не атрымае ў спадчыну Валадарства Божае (пар. 1 Кар 6, 9. 10). Хто прымае чужое вучэнне, нязгодны з мукаю Хрыста.

Імкніцеся ўдзельнічаць у адной Эўхарыстыі. Бо адно ёсць Цела Госпада нашага Ісуса Хрыста, адна чаша для з’яднання нас у Яго Крыві, адзін алтар.

Св. Ігнат Антыёхскі