Царква

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Тэлеграм-бот «Будзьма разам!» дапаможа сачыць за беларускімі мерапрыемствамі ў вашым горадзе

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Вось яшчэ адна вельмі вартая ініцыятыва. Хочаце сачыць, дзе, як і калі беларусы ў вашым горадзе ці краіне будуць адзначаць святы і памятныя даты? Альбо даведацца пра новыя выставы, канцэрты і іншыя беларускія імпрэзы? Заставацца на беларускай хвалі дапаможа тэлеграм-бот «Будзьма разам!» (https://t.me/Budzma_razam_bot). Гэта ўнікальны інфарматар пра ўсе мерапрыемствы, што ладзяць беларусы ў розных краінах […]

29 кастрычніка памятаем беларускіх навамучанікаў, вызнаўцаў і ахвяр камуністычнага рэжыму

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Заўтра у нядзелю 29.10 адзначаем памяць Беларускіх навамучанікаў і вызнаўцаў, а таксама усіх ахвяр камуністычнага рэжыму, узгадваем забітых НКВД прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай эліты.Літургія – 10.00. Заўпакойная ліція з чытаннем імёнаў забітых – 11.00.Сябрына з чытаннем вершаў забітых паэтаў і спевам песен на іх словы – 11.15

28 кастрычніка: Памяць св. Параскевы, ігумені Полацкай і заступніцы грэка-католікаў

Грэка-католікі Беларусі ##Царква #Царква

28 кастрычніка: Памяць св. Параскевы, ігумені Полацкай. Параскева (або Параскевія, Параскавія, Пракседа – на лац.) – князёўна полацкая, святая. =Грунтуючыся на літоўскім летапісе Быхаўца і іншых сведчаннях, гісторыкі прызнаюць, што Параскева – дачка полацкага князя Рагвольда-Васілія, ігуменя Спаса-Праабражэнскага манастыра ў Полацк – каля 7 гадоў жыла ў Рыме, «Богу служа», там жа ўмершая 12 лістапада […]

28 кастрычніка ў Вільні пройдзе памінальная субота ў Беларускай праваслаўнай царкве

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Заўтра 28.10 – Дзяды і памінальная субота! Знаходзячыся ў эміграцыі, многія з нас не маюць магчымасці наведаць магілы сваіх родных. Але заўсёды ёсць магчымасць памаліцца за іх на заўпакойнай Літургіі. Хрыстос, як мост, што злучае свет жывых і памёрлых. Бо памёрлых у Яго німа. У Ім усе жывыя. І праз Яго мы знаходзім магчымасць СУСТРЭЧЫ, […]

27 кастрычніка 2023 — Дзень посту, малітвы і пакаяння ў інтэнцыі міру па закліку Папы Францішка

Грэка-католікі Беларусі ##Царква #Царква

27 кастрычніка 2023 – Дзень посту, малітвы і пакаяння ў інтэнцыі міру.ЗВАРОТ Каталіцкіх біскупаў Беларусі Дарагія браты і сёстры ў Хрысце!Святы Айцец ФРАНЦІШАК прапануе правесці ў пятніцу 27 кастрычніка Дзень посту, малітвы і пакаяння, да якога ён запрашае далучыцца людзей «розных хрысціянскіх канфесій, тых, хто належыць да іншых рэлігій, і ўсіх тых, хто імкнецца да […]

26 кастрычніка 1693 г. памёр Кіпрыян Жахоўскі, уніяцкі мітрапаліт Кіеўскі, Галіцкі і ўсяе Русі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 26 кастрычніка 1693 г. у Супраслі памёр Кіпрыян Жахоўскі, уніяцкі мітрапаліт Кіеўскі, Галіцкі і ўсяе Русі (1635—1693). Быў выдатным прапаведнікам, не толькі аказваў уплыў на народныя масы, але і пераконваў адукаваных людзей. К. Жахоўскага любіў слухаць кароль Ян Сабескі. На выбарчым сойме ў Варшаве ледзь не загінуў ад рукі шляхціца, які напаў на яго і […]

Папа Францішак прызначыў Ёну Максіма новым першаерархам Славацкай грэка-каталіцкай царквы

Грэка-католікі Беларусі #Царква

НОВЫ ПЕРШАЕРАРХ СЛАВАЦКАЙ ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЙ ЦАРКВЫ. Яго Святасць Папа Францішак прызначыў сёння (26.10.2023) Архіепіскапам Мітрапалітам Прэшаўскім пачэснага ераманаха Ёну (Максіма), ігумена Студыцкай Лаўры Унева (Украіна). Уладыка Ёна (Jozef Maksim) нарадзіўся ў Левачы (Славакія) 21 лістапада 1974 г. Вучыўся на грэка-каталіцкім тэалагічным факультэце ў Прэшаве і 11 ліпеня 1998 г. быў рукапакладзены ў святары. У 2017 г. […]

Святога Змітра шанавалі славяне яшчэ да прыняцця хрысціянства і ў Салоніках

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Святога Змітра шанавалі славяне з часоў яшчэ да прыняцця хрысціянства. Салонікі – адзін з бліжэйшых да Балгарыі і Македоніі грэчаскіх гарадоў, і таму славяне ведалі і маглі на свае вочы бачыць, як там шануюць св. Змітра. З горада Салонікі паходзяць стваральнікі першай славянскай азбукі – святыя Кірыла і Мятод. У жыцці Кірылы і Мятода сказана, […]