#НасустрачРаству. Бэтлеем – месца нараджэння Збаўцы“І ты, Бэтлеем, зямля Юдава, ніякім чынам не меншая між княствамі Юдавымі, бо з цябе для Мяне выйдзе Правадыр, Які будзе валадарыць Маім народам Ізраілем” (Мц. 2, 6). Гэта другое старазапаветнае прароцтва, якое цытуе евангеліст Мацвей, належыць Міхею, сучасніку Ісаі (гл. Міх. 5, 1-3). Госпад за стагоддзі таму выбраў маленькі […]
Царква
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Уваход у храм Найсвяцейшай Багародзіцы як крок да ажыццяўлення Божых планаў у Хрысце Ісусе
#НасустрачРаству. Уваход у храм Найсвяцейшай Багародзіцы: маленькі крок чалавека да ажыццяўлення вялікіх Божых планаў у Хрысце ІсусеУ нараджэнні Хрыста Збаўцы Усячыстая Дзева з Назарэту займае асаблівае месца. Мы ўжо разважалі над урыўкам з Кнігі Быцця, які называецца Протаевангеллем (гл. Быц. 3, 15) і ў якім абяцаецца супрацьстаянне паміж Жанчынаю і змеем, вынікам якога будзе перамога […]
21 лістапада — свята Увядзення ў храм Найсвяцейшай Багародзіцы ў Усходняй Царкве
21 лістапада – свята Увядзення ў храм Найсвяцейшай Багародзіцы. Гэтае свята належыць да 12-ці вялікіх святаў Усходняй ЦарквыУ гэты дзень Царква святкуе прывядзенне трохгадовай Марыі для жыцця пры Ерусалімскім храме. Звесткі пра падзею Увядзення, якіх няма ў Святым Пісанні, Царква найперш чэрпае з апакрыфічнага тэксту, вядомага пад назвай «Протаевангелле Якуба». Апокрыф, напісаны ў сярэдзіне II […]
Сёння на Вячэрняй Літургіі ў Беларускай праваслаўнай супольнасці ў Вільні святкуем свята
Сёння на Вячэрняй Літургіі святкуем свята! Запрашаем!
Нараджэнне Эммануэля: Бог заўсёды з намі, як прароцтва Ісая і Евангелля Мацвея
#НасустрачРаствуЭммануэль: Бог прыходзіць, каб заўсёды быць з намі «Вось Дзева зачне і народзіць Сына, і дадуць Яму імя Эммануэль, што азначае “з намі Бог”». (Мц 1:23, гл. Іс. 7, 14) Гэта першае з пяці старазапаветных прароцтваў, прыведзеных евангелістам Мацвеем у першых раздзелах яго Евангелля, дзе гаворыцца пра нараджэнне і дзяцінства Месіі-Збаўцы. Прарок Ісая скіраваў гэтае […]
Выстава партрэтаў беларускіх палітвязняў Ксішы Анёлавай пройдзе ў Вільні з 19 па 26 лістапада
Выстава партрэтаў беларускіх палітвязняў «Беларускі мартыралог» мастачкі Ксішы Анёлавай пройдзе ў Вільні. Чакаем вас з 19 па 26 лістапада ў доме-музеі Марыі і Юргіса Шлапялісаў на вул. Замкавая, д. 40 (Pilies g. 40). Урачыстае адкрыццё выставы адбудзецца ў аўторак 21 лістапада ў 17.30. Выставы ў межах праекта «Беларускі мартыралог» і перформансы «Беларускія палітвязні гавораць» сёлета […]
Старазапаветныя прароцтвы і іх роля ў Нараджэнні і місіі Ісуса Хрыста
#НасустрачРаству«Раство прарокаў» «А гэта сталася, каб споўнілася сказанае Госпадам праз прарока…». Як часта мы чытаем гэты і падобныя выразы ў Евангеллях, у прыватнасці ў апавяданнях пра Нараджэнне Хрыстова! Яны сведчаць аб адной вельмі важнай для веры справе: старазапаветныя прароцтвы з дзіўнай дакладнасцю прадказалі і запавядалі шматлікія факты, звязаныя з жыццём і місіяй Ісуса Хрыста, пачынаючы […]
Евангеліст Лука пра тлумачэнне Пісанняў і разуменне Святога Пісання ў жыцці верніка
сапраўднага разумення яго. Невыпадкова евангеліст Лука, успамінаючы, як Уваскрослы Ісус, будучы з двума вучнямі па дарозе ў Эмаус, “пачаўшы ад Майсея і ўсіх прарокаў, тлумачыў ім ва ўсіх Пісаннях, што было пра Яго” (Лк. 24:27), і ў канцы раздзела дадаў важнае назіранне: “Тады адкрыў ім розум, каб зразумелі Пісанні.” (Лк. 24:45) Навучымся з пакорным і […]
Божы адказ на чалавечы грэх: абяцанне збаўлення праз Месію і Маці Божую
#НасустрачРаству. Божы адказ на чалавечы грэх: абяцанне збаўлення “Пакладу варожасць між табой і жанчынай, і нашчадкамі тваімі і яе нашчадкам; ён сатрэ галаву тваю, а ты будзеш джаліць пяту яго».” (Род. 3:15) Гэты ўрывак з кнігі Быцця называецца «Протаевангеллем», таму што гэта было першае абвяшчэнне Месіі-Адкупіцеля — у словах пра барацьбу змея і жанчыны і […]
Фларыян Грабніцкі: мітрапаліт, які адрадзіў Полацкую Сафію ў XVIII стагоддзі
Фларыян ГРАБНІЦКІ, які адрадзіў Полацкую Сафію ў XVIII стФларыян Грабніцкі – мітрапаліт Кіеўскі, Галіцкі і ўсяе Русі, архібіскуп Полацкі, біскуп Віцебскі, Мсціслаўскі, Аршанскі, Магілёўскі, апат Кіевапячэрскі, Барысаглебскі, Полацкі, папскі асістэнт. Фларыян Грабніцкі (1683 — 18 ліпеня 1762) родам з полацкай шляхты Полацкага ваяводства. Яго бацька быў скарбнікам Віцебскага ваяводства. У 1699 г. Грабніцкі ўступіў у […]