Навучымся з пакорным і адкрытым сэрцам схіляцца над святымі тэкстамі прарокаў і іншых кніг Святога Пісання Старога Запавету і будзем прасіць у Госпада Ісуса мудрасці разумення Слова Божага, бо «няведанне Святога Пісання ёсць няведаннем Хрыста» (св. Еранім).
Малітва: Ойча Спрадвечны! Адкрый мае духоўныя вочы і вушы, каб зразумець словы Святога Пісання. Ачысці маё сэрца ад эгаізму, саманадзейнасці і самалюбства, якія не дазваляюць Твайму Духу, што «прамаўляў праз прарокаў», свабодна ўвайсці ў маё жыццё, і дай мне, паводле маіх чалавечых сіл і здольнасцей, дар разумення Таямніцы Хрыста, схаванай у Святым Пісанні. Тваё збаўчае слова, якое абвяшчалі святыя прарокі і якое сталася Целам ва ўлонні Найсвяцейшай Багародзіцы, няхай уцелавіцца і ў маім штодзённым жыцці. Амін!
Ул. Багдан Дзюрах