22 лістапада Дзень нараджэння адзначае Святлана Марозава (в. Ілля, Вілейскі раён), беларускі гісторык, доктар гістарычных навук.
Выкладчыца на гістарычным факультэце ГрДзУ, курсы гісторыі Беларусі, крыніцазнаўства, архівазнаўства, спецкурсы «Гісторыя культуры Гродзеншчыны (эпоха феадалізму)».
Адна з асноўных галін даследванняў Марозавай – гісторыя Уніяцкай Царквы ў Беларусі.
Яна выдала чатыры кнігі, у тым ліку манаграфіі «Уніяцкая Царква ў этнакультурным развіцці Беларусі 1596-1839 гг.», вучэбны дапаможнік «Берасцейская царкоўная унія 1596 г. у беларускай гістарыяграфіі», «Сваёй веры ламаць ня будзем». Святлана выступала болей чым на 100 міжнародных, рэспубліканскіх і рэгіянальных навуковых канфэрэнцыях.
Многія леты!