А мы тым часам нагадваем, што 25 снежня ў нас Каляды!
Але ў праваслаўных Каляды 7 студзеня, не?
А вось і не! Дакладней, не ўсе праваслаўныя святкуюць Раство 7 студзеня. З 15 праваслаўных цэркваў 11 жывуць па Новаюліянскім календары, таму Каляды яны адзначаюць 25 снежня разам з астатнім светам.
У нас будзе 2 службы.
Першая пачнецца 24 снежня (нядзеля) у 9 гадзін вечара. Але паколькі наш храм вельмі маленькі, і мы не ведаем колькі людзей да нас прыйдзе, нам давялося бегаць па ўсёй Вільні і шукаць хоць якое памяшканне. І мы яго знайшлі! Таму мы запрашаем вас 24 снежня ў 9 вечара ў рэфармацкая царква Вільні – Pylimo g. 18
А калі па нейкай прычыне вы не зможаце прыйсці ўвечары, то нічога страшнага. 25 снежня раніцай мы яшчэ раз будзем служыць святочную службу. Толькі на гэты раз у нашым звычайным храме – Bokšto g. 4 у 10 гадзін раніцы.
І на самай справе не важна ў які дзень і на якую службу вы прыйдзеце. Галоўнае, што мы разам зможам сустракаць народжанага Збавіцеля!
І няхай Калядная зорка асвятляе ўсіх нас сваім нябесным святлом.
Хрыстос нарадзіўся! Славім яго!
ПС: калі вы ўсё яшчэ блытаецеся ў календарах і датах, вось спасылка на вялікі ролік, у якім мы падрабязна раскрываем каляндарную тэму і распавядаем пра Каляды
https://youtu.be/kypdP5NSH7Y