Сустрэча немаўляткі Хрыста са старцам Сімеонам – кранальны евангельскі сюжэт, які мы штогод перажываем Літургічна на свята Стрэчання. Свята СУСТРЭЧЫ З ХРЫСТОМ! Калі ласка, ўсіх запрашаем на Літургію! Сустрэнемся адзін з адным і Хрыстос пасярод нас!
Царква
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Св. Ян Боска пра цярпенне, любоў і міласэрнасць у выхаванні і служэнні Ісуса Хрыста
Колькі ж разоў, сыны мае, я павінен быў на працягу свайго доўгага жыцця вучыцца той вялікай праўдзе, што лягчэй гневацца, чым цярпліва зносіць, пагражаць, чым пераконваць, а нават лягчэй з прычыны нашай нецярплівасці і пыхі пакараць упартага, чым настаўляць яго з дабрынёй і па-сяброўску. Я раю вам любоў св. Паўла, якую ён сведчыў да неафітаў. […]
Папа Францішак падкрэсліў важнасць даты хросту і прыняў юнакоў на аўдыенцыі 27 студзеня 2024
«Дата нашага хросту па-сапраўднаму вельмі важная! Менавіта ў гэты дзень мы нарадзіліся да хрысьціянскага жыцьця, да жыцьця ў Ісусе, якое працягваецца заўсёды, зьяўляецца вечным», – сказаў Папа Рымскі Францішак, нагадваючы, што праз хрост вернікі ўваходзяць у вялікую сям’ю Царквы, прымаюць дар Сьвятога Духа і атрымліваюць у спадчыну Неба. 27 студзеня 2024 году Папа Рымскі Францішак […]
Дзень памяці трох ерархаў і настаўнікаў Усходняй Царквы адзначаюць 30 студзеня
Дзень памяці трох ерархаў і настаўнікаў Усходняй Царквы — святых Васіля Вялікага, Рыгора Багаслова і Яна Залатавуснага — адзначаюць 30 студзеня. У богаслужэннях усе яны называюцца роўнаапостальнымі, слупамі Царквы і настаўнікамі сусвету. Урачыстасць Трох Свяціцеляў ад пачатку і да сённяшняга дня з’яўляецца святам спалучэння філасофскай вучонасці і Божага Аб’яўлення. Кожнага з іх Царква спачатку ўшаноўвала […]
Сын Бога стаў Сынам чалавека для з’яднання чалавека з Божым Словам і ўсынаўлення
Слова Бога сталася чалавекам. Сын Бога стаў Сынам чалавека, каб чалавек, з’яднаны з Божым Словам і ўсыноўлены, стаў Божым дзіцёмМы не маглі інакш атрымаць незнішчальнасць і несямяротнасць, як толькі праз з’яднанне з незнішчальнасцю і несмяротнасцю. Аднак, ці змаглі б мы дасягнуць такога з’яднання, калі б незнішчальнасць і несмяротнасць не стала тым, чым мы з’яўляемся, каб […]
27 студзеня 2024 года ў Прэшаве адбылася Архірэйская Літургія з хіратоніяй уладыкі Ёны Максіма
27 студзеня 2024 года ў катэдральным саборы св. Яна Хрысціцеля ў Прэшаве (Славакія) у саслужэнні каля 60 біскупаў з усяго свету, больш за 250 святароў, манаства і свецкіх адбылася Архірэйская Боская Літургія з хіратоніяй і чынам інтранізацыі ўладыкі Ёны Максіма на архібіскупа і мітрапаліта Прэшаўскага Славацкай Грэка-Каталіцкай Царквы. Малітву ўзначаліў біскуп Кошыцкі ўладыка Кірыла Васіль […]
Добра і прыемна, калі браты жывуць разам і ствараюць супольнасць Царквы — Пс 133, 1
«Як жа добра і прыемна, калі браты жывуць разам» (Пс 133, 1). Добра і прыемна, калі браты жывуць у згодзе, бо жывучы разам, ствараюць супольнасць Царквы. Яны называюцца братамі, бо з’яднаныя ў любові, маюць супольныя памкненні. Гэтае ўзнёслае навучанне мела месца на самым пачатку апостальскага прапаведавання. Бо чытаем: «Усе тыя, хто паверыў, былі адзіныя сэрцам […]
Праслаўленне Ісуса Хрыста і веры ў Яго ўваскрасенне ў Царкве Грэка-католікаў Беларусі
Праслаўляю Ісуса Хрыста, Бога, Які надзяліў вас такой вялікай мудрасцю. Бо ўбачыў я, што вы сталі дасканалымі ў непарушнай веры, нібы прыбітыя душой і целам да крыжа Госпада Ісуса Хрыста, умацаваныя ў любові праз Хрыстовую кроў, поўныя моцнай веры ў нашага Госпада, Які «целам паходзіў з роду Давіда» (Рым 1, 3), і Божага Сына паводле […]
Заўтра Літургія ў Беларускай праваслаўнай супольнасці Сусветнага патрыярхату ў Вільні а 10-й раніцы
Заўтра Літургія як заўсёды а 10й гадзіне раніцы.
Сёння ўвечары а 17-й гадзіне служым Вячэрню, пасля якой можна паспавядацца
Сёння ў вечары а 17-й гадзіне служым ВЯЧЭРНЮ. Хто жадае пасля вячэрні можа паспавядацца.