Праслаўляю Ісуса Хрыста, Бога, Які надзяліў вас такой вялікай мудрасцю. Бо ўбачыў я, што вы сталі да…

Праслаўляю Ісуса Хрыста, Бога, Які надзяліў вас такой вялікай мудрасцю. Бо ўбачыў я, што вы сталі дасканалымі ў непарушнай веры, нібы прыбітыя душой і целам да крыжа Госпада Ісуса Хрыста, умацаваныя ў любові праз Хрыстовую кроў, поўныя моцнай веры ў нашага Госпада, Які «целам паходзіў з роду Давіда» (Рым 1, 3), і Божага Сына паводле ўпадабання і моцы Божай, сапраўды народжанага з Дзевы, ахрышчанага Янам Хрысціцелем, каб «выканаць усё, што справядліва» (Мц 3, 15); сапраўды ўкрыжаванага за нас пры Понціі Пілаце і тэтрарху Ірадзе (мы ж з’яўляемся плёнам гэтай блаславёнай Яго мукі), каб праз Сваё ўваскрасенне несці сцяг дзеля Сваіх святых і верных, ці то з юдэяў, ці то з язычнікаў, у адным целе Сваёй Царквы.

Усё ж гэта Ён выцерпеў для нас, каб мы атрымалі збаўленне. Ён сапраўды цярпеў, каб сапраўды ўваскрэснуць.

Я ж ведаю, што пасля свайго ўваскрасення Ён застаўся ў целе, і моцна веру, што ў гэтым целе застаецца аж дагэтуль. Калі ж з’явіўся Пятру і яго супольнікам, сказаў: «Падыдзіце, дакраніцеся і ўбачце, што Я маю цела» (пар. Лк 24, 39). І яны тут жа дакрануліся да Яго, і паверылі ў рэальнасць Яго цела і духа. Таму адгэтуль не зважалі ўжо на смерць і атрымалі над ёй перамогу. Пасля ўваскрасення Ён еў з імі і піў як чалавек, хоць духам быў з’яднаны з Айцом.

Св. Ігнат Баганосец