«Дата нашага хросту па-сапраўднаму вельмі важная! Менавіта ў гэты дзень мы нарадзіліся да хрысьціянскага жыцьця, да жыцьця ў Ісусе, якое працягваецца заўсёды, зьяўляецца вечным», – сказаў Папа Рымскі Францішак, нагадваючы, што праз хрост вернікі ўваходзяць у вялікую сям’ю Царквы, прымаюць дар Сьвятога Духа і атрымліваюць у спадчыну Неба.
27 студзеня 2024 году Папа Рымскі Францішак прыняў на аўдыенцыі каля 7200 юнакоў і дзяўчат, якія сёлета прымуць сакрамант канфірмацыі – паведамляе Vatican News. У першую чаргу ён заклікаў сваіх гасьцей даведацца пра дату ўласнага хросту і штогадова сьвяткаваць яе, бо гэта «другі дзень нараджэньня».
Фота з сьв. Хросту хлопчыка ў грэка-каталіцкай царкве сьв. братоў-апосталаў Пятра і Андрэя ў Берасьці 27.01.2024.