Вильнюс, увага! Мы адкрываем запіс на заняткі для дзетак па творчых і культурных напрамках. Паспейце заняць сваё месца ў новым навучальным годзе! Чакаем вашых маленькіх талентаў на занятках: Фальклор Харэаграфія Вакал Гітара / дуда / гармонік / акардэон Дэкаратыўна-выяўленчае мастацтва Кераміка Ангельская / літоўская мовы Запіс і падрабязнасці па спасылцы: http://etnacentr.tilda.ws Альбо па тэлефону:+370 611-05- […]
Царква
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Падзеі тыдня ў Беларускай праваслаўнай супольнасці Сусветнага патрыярхату ў Вільні
Вітанні, дарагія парафіяне!Гэты тыдзень мае свае падзеі, на якія звяртаем Вашу увагу. Серада 28.08Першая гадавіна заснавання Літоўскага экзархату Сусветнага патрыярхату.А 18й гадзіне у нашай капліцы – падзячны малебен, на які запрошаны прыхаджане іншых парафій і ўсё святарства на чале з Экзарха А. Юсцінам. Чацвер 29.08 Усекнавенне галавы Яна Хрысціцеля (дзень строгага посту) А 18-й гадзіне […]
А. Мятод Трчка асуджаны ў 1952 г. за душпастырскую дзейнасць і беатыфікаваны ў 2001 г.
Вытрымаўшы допыты і катаванні, 12 красавіка 1952 г. а. Мятод Трчка быў асуджаны на 12 гадоў пазбаўлення волі за яго душпастырскую дзейнасць, супрацоўніцтва з біскупам Паўлам Гойдычам і перасылку лістоў у Рым, што было расцэнена як антыдзяржаўная дзейнасць і «шпіянаж» на карысць Ватыкана. Свае гады зняволення ён правёў у вязніцах у Ілаве, Міраве і Леапольдаве. […]
25 жніўня ўшаноўваем памяць блаславёнага Мятода Дамініка Трчкі
25 жніўня ўшаноўваем памяць бласл. Мятода Дамініка ТрчкіНарадзіўся 6 ліпеня 1886 г. у Фрыдлянце-над-Остравіцамі, што ў Маравіі (Чэхія). Быў наймалодшым з сямі дзяцей. Пачатковую школу скончыў у родным горадзе, затым вучыўся ў гімназіі ў Містаку і ў рэдэмптарыстаў у Чэрвенцы каля Аламоўца. У 1902 г. уступіў у Кангрэгацыю Найсвяцейшага Адкупіцеля (CSsR). Пасьля тэалагічных студыяў 17 […]
Сёння ўвечары ў Вільні будзе Вячэрня і споведзь, заўтра Літургія і святкаванне памяці Св. Апостала Балтрамея
Добрай суботняй раніцы ўсім! Сёння ў вечары а 18-й гадзіне будзе Вячэрня, споведзь, размовы. Заўтра ў Нядзелю а 10.00 Літургія і сябрына. Заўтра таксама каталіцкая беларуская грамада святкуе памяць Св. Апостала Балтрамея. Пасля Літургіі таксама можам павіншаваць нашых братоў і сясцёр і схадзіць ва Ужупіс.
Праз простых людзей крыж атрымаў перамогу і распаўсюдзіўся па ўсім свеце
Праз простых людзей крыж атрымаў перамогу, і пры гэтым ва ўсім свеце. Навука крыжа не датычыла звычайных спраў, але Бога, праўдзівай рэлігіі, жыцця паводле Евангелля і будучага суда. Усіх неадукаваных і простых перамяняла ў мудрацоў. Паглядзі, як тое, што з’яўляецца глупствам у Бога, перавышае мудрасцю людзей, а тое, што слабое ў Бога, мацнейшае за людзей. […]
31.08 аўтобуснае падарожжа па цікавостках Усходняй Беларусі: Зэмбін, Крупкі, Белая Царква і іншыя
31.08 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа “ЦІКАВОСТКІ ЎСХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ”! Маршрут: Зэмбін – Крупкі – Белая Царква – Старая Беліца – Вароніна – Смаляны (≈500 км) Мы пачнем наша падарожжа зь мястэчка ЗЭМБІН, што зьдзівіць велічным касьцёлам Панны Марыі (1810) і чароўнымі мазаікамі Надзеі Хадасевіч-Лежэ. Пасьля наведаем КРУПКІ, дзе агледзім сядзібу Сьвяцкіх у стылі мадэрн, […]
У Лядску на Шчучыншчыне ўрачыста адзначаць 600-годдзе парафіі святога Станіслава
https://catholic.by/3/news/announcements/17705-u-lyadsku-na-shchuchynshchyne-z-udzelam-ierarkha-urachysta-adznachats-600-goddze-z-chasu-zasnavannya-parafi У Лядску на Шчучыншчыне з удзелам іерархаў урачыста адзначаць 600-годдзе з часу заснавання парафі У суботу 24 жніўня ўрачыста адзначаць 600-годдзе з часу заснавання парафіі святога Станіслава, біскупа і мучаніка, у Лядску (Гродзенская дыяцэзія, Шчучынскі дэканат).
Беларускі фатограф Сяргей Плыткевіч завяршыў каляндар “Беларусь. Погляд праз стагоддзі” на 2025 год
НАШЫ ВЫДАННІ.КРАЯЗНАЎЧЫ КАЛЯНДАР-2025. Беларускі фатограф #СяргейПлыткевіч з камандай завяршылі працу над каляндаром “Беларусь. Погляд праз стагоддзі”.Аддалі падрыхтаваны макет у друкарню. Для тых, хто жадае атрымаць дадатковую інфармацыю і, магчыма, падтрымаць праект, спасылка … Таксама аўтар працуе над стварэннем фотаальбома пра Навагрудак – да юбілея горада і з мэтай раскрыцця яго турыстычнага патэнцыялу. https://planetabelarus.by/publications/belarus-poglyad-praz-stagoddzi/ #СяргейПлыткевіч
Маці Дзева Марыя ўзнялася ў нябесную хвалу перад Унебаўзяццем, несучы ласкі людзям
Падумай, наколькі справядліва было, што яшчэ перад Унебаўзяццем цудоўнае імя Марыі заяснела па ўсёй зямлі; што перш, чым веліч Марыі дасягнула неба, Яе незвычайная слава разышлася паўсюль. Належала, каб таксама з увагі на хвалу свайго Сына Маці Дзева спачатку заваладарыла на зямлі, а пасля ўвайшла ў нябесную хвалу; каб спачатку з’явілася ўнізе, а пасля ўвайшла […]