Маршрут: Зэмбін – Крупкі – Белая Царква – Старая Беліца – Вароніна – Смаляны (≈500 км)
Мы пачнем наша падарожжа зь мястэчка ЗЭМБІН, што зьдзівіць велічным касьцёлам Панны Марыі (1810) і чароўнымі мазаікамі Надзеі Хадасевіч-Лежэ. Пасьля наведаем КРУПКІ, дзе агледзім сядзібу Сьвяцкіх у стылі мадэрн, а таксама старажытны маляўнічы парк і раку Бобр. У вёсцы БЕЛАЯ ЦАРКВА пабачым белую Траецкую царкву:) Вуніяцкая сьвятыня XVII ст. эпохі барока вельмі маляўніча глядзіцца сярод вакольных пейзажаў! У СТАРОЙ БЕЛІЦЫ нас чакае маёнтак Сьвяцкіх у стылі позьняга класіцызму, а вёска ВАРОНІНА ўразіць знакамітым Чортавым камянём, другім па велічыні валуном Беларусі, які важыць 340 тон! А на заканчэньне – неверагодныя СМАЛЯНЫ, дзе мы наведаем царкву Сьв. Аляксея (1864), касьцёл Панны Марыі і кляштар дамініканаў XVII ст., драўляную царкву Сьв. Спаса XVIII ст., замак Белы Ковель XVII ст., а таксама магілу Тамаша Зана.
АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.
Кошт – 130 руб. У кошт уваходзіць экскурсія па зэмбінскім музеі. Аплата за тур – у аўтобусе.
Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: “Вандроўка 31.08! Нас х чалавек. Прозьвішча і імя”
На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.
Сустракаемся ў 07.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).
У Мінск вяртаемся пасьля 22.00