Дзяды – дзень памяці і малітвы за продкаў. Час сустрэчы, “бо ў Бога няма мёртвых”. Заўтра у суботу 1…

Дзяды – дзень памяці і малітвы за продкаў. Час сустрэчы, “бо ў Бога няма мёртвых”.

Заўтра у суботу 1.11 а 10.30 служым ЗАЎПАКОЙНУЮ ЛІТУРГІЮ і Паніхіду.

Пасля храмавай малітвы накіруемся на Ефрасінеўскіх могілкі і там таксама адслужым Паніхіду. Наведаем беларускія магілы і памянём спачылых.

Хто не можа быць на Літургіі, можаце пакінуць імёны для памінання у каментарах да гэтай аб’явы.