Ці можна змяніць канон Новага Запавету?Канон, або спіс кніг, склаўся ў II–IV стагоддзях і быў зацве…

Ці можна змяніць канон Новага Запавету?

Канон, або спіс кніг, склаўся ў II–IV стагоддзях і быў зацверджаны царкоўнымі саборамі, г. зн. сходамі духавенства. Але калі гэта так, ці можна перагледзець канон сёння, напрыклад, дадаць у яго некаторыя зноў адкрытыя старажытнахрысціянскія дакументы? Хоць тэарэтычна перашкод для гэтага няма, на практыцы такі крок немагчымы.

«Канон, з якім Царква жыла стагоддзямі, — піша адзін з найбуйнейшых біблеістаў XX стагоддзя Брус Мецгер, — склаўся ў ходзе гісторыі як вынік доўгага і паступовага працэсу. Вядома, у гэтым каноне ёсць часткі, якія не так грунтоўна падмацаваныя звонку, як іншыя. Але яны сцэментаваныя тым, што прынятыя і ўжываюцца ў Царкве. Яна прызнавала і прызнае, што Бог гаварыў і гаворыць з ёй праз гэты збор старажытнахрысціянскіх дакументаў… Карацей кажучы, канон нельга перарабіць па той простай прычыне, што нельга перарабіць гісторыю».