Чарговы раз кажам «дзякуй» усім, хто падтрымлівае «Кропку» фінансава! У верасні мы сабралі 90 лары ў наш данэйш бокс. Патрацілі ў гэтым месяцы 75 лары на:каляровы друк;лагістыку падчас своп-вечарыны;рамонт званка на ўваходных дзвярах. У апошні час нам, як ніколі, патрэбна ваша дапамога! Дзякуй за любы ўнёсак.
Беларусы ў Сакартвэлла
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Кінапрагляд і курсы ангельскай у Тбілісі для беларусаў з 30 верасня па 3 кастрычніка
Спадарства, вітаем! Часам паглядзець кіно і паразмаўляць па-ангельску – лепшы план на тыдзень. 30 верасня (панядзелак), 19:00Кінапрагляд «Што мы робім у цемры» 18+ Запіс праз апытанку. 1 кастрычніка (аўторак), 19:00Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me» Абавязковы запіс праз форму. 3 кастрычніка (чацвер), 19:00Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me» Абавязковы запіс праз форму. Таксама […]
29 верасня — Міжнародны дзень распаўсюджвання інфармацыі пра харчовыя адкіды
29 верасня адзначаецца Міжнародны дзень распаўсюджвання інфармацыі пра харчовыя адкіды. Памятаеце гэту гісторыю пра самотны банан у супермаркеце, які трэба забраць з сабой? Дык вось гэта сапраўды слушная парада. У чым увогуле праблема? У свеце зараз склалася парадаксальная сітуацыя. Паводле справаздачы ААН «Стан харчовай бяспекі і харчавання ў свеце» (2023) кожны дзясяты чалавек на планеце […]
Кінапрагляд фільма «Што мы робім у цемры» 30 верасня ў Тбілісі з беларускай агучкай
Кінапрагляд фільма «Што мы робім у цемры» (18+) Культавая новазеландская камедыя 2014 года рэжысёраў Джэмэйн Клемента і Тайка Вайціці ў жанры мак’юментары. Кінакамера назірае за жыццём трох суседзяў і па сумяшчальніцтве несмяротных вампіраў, якія ўсяго толькі спрабуюць выжыць у сучасным свеце, дзе ёсць арэндная плата, фэйскантроль у начных клубах, згубнае сонечнае святло і іншыя непрыемнасці. […]
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me» у Тбілісі 24 і 26 верасня
Вітанкі, шаноўныя! На гэтым тыдні папрактыкуем ангельскую мову і проста пабачымся. 24 верасня (аўторак), 19:00Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me» Абавязковы запіс праз форму. 26 верасня (чацвер), 19:00Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me» Абавязковы запіс праз форму. Таксама нагадваем, што «Кропка» працуе як каворкінг для беларускіх актывістаў і актывістак. Запісацца можна тут. Прыходзьце […]
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me» у прасторы КРОПКА з 24 верасня
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me» Разам з Кацярынай, білінгвай і міжкультурнай камунікатаркай, якая пражыла ў Амерыцы 13 гадоў, мы запускаем 5-тыднёвы моўны марафон як для пачаткоўцаў, так і для прасунутых. Калі вы ўжо валодаеце мовай, але не можаце ці саромеецеся на ёй размаўляць, або калі ў вас ужо ёсць навыкі сярэдняга ўзроўню, але […]
Размоўная гасцёўня ідзе ў хайкінг на возера Лісі з размовамі на ангельскай пра эміграцыю
Размоўная гасцёўня ідзе ў хайкінг! Што будзем рабіць? Размаўляць на ангельскай падчас усяго хайку. Тэма размоўнай гасцёўні — «Эміграцыя». Можна падрыхтаваць фразы і словы, якія б вы жадалі ужыць падчас размовы, паглядзець відэа ці пачытаць штосьці пра тэму. Для якога ўзроўню? Будзе камфортна пачынаючы з B1/Intermediate. Куды ідзем? На возера Лісі. Маршрут нескладаны, каб было […]
Праграма мерапрыемстваў у «Кропцы» на тыдзень з 16 па 22 верасня ў Тбілісі
Усім прывітанне! Будзем рады бачыць вас на гэтым (і не толькі) тыдні ў «Кропцы». Такія часы, што хочацца трымацца разам! 16 верасня (панядзелак), 19:00Гістарычны клуб Абавязковы запіс праз форму. 19 верасня (чацвер), 18:00Ангельская размоўная гасцёўня (месца сустрэчы ўдакладняецца) Запіс праз асабістыя @Goskonskiy 21 верасня (субота), 11:00Вязальны клуб Для ўдзелу пішыце @hanna_gap 22 верасня (нядзеля), 12:00Майстар-клас […]
15 верасня адзначылі Міжнародны дзень дэмакратыі і важнасць актыўнай грамадзянскай пазіцыі
15 верасня адзначаўся Міжнародны дзень дэмакратыі. Для пачатку вызначэнне тэрміну «дэмакратыя», каб пераканацца, што мы маем на ўвазе адно і тое ж. Дэмакратыя — гэта форма кіравання, пры якой улада належыць народу і рашэнні прымаюцца шляхам галасавання. Грамадзяне маюць права ўдзельнічаць у палітычных працэсах, выбіраць кіраўні_ц і прымаць удзел у вызначэнні заканадаўства праз выбары або […]
Падыход, заснаваны на правах чалавека, у прасторы КРОПКА: роўнасць і інклюзіўнасць
Раней мы ўжо пісалі пра некаторыя скразныя каштоўнасці нашай прасторы: гендарная роўнасць, экапрыязнасць, інклюзіўнасць. Засталося толькі невызначаным, што такое падыход, заснаваны на правах чалавека. Сёння разбярэмся. Падыход, заснаваны на правах чалавека (Human Rights Based Approach, HRBA) — гэта прынцып і практыка, якія ставяць захаванне і абарону правоў чалавека ў цэнтр усіх працэсаў, рашэнняў і дзеянняў. […]