Апошнім часам пра хатні гвалт гавораць усё гучней. У тым ліку і ў мастацкай літаратуры. Пісьменні_ц…

Апошнім часам пра хатні гвалт гавораць усё гучней. У тым ліку і ў мастацкай літаратуры. Пісьменні_цы спрабуюць паказаць, як цяжка з гэтым жыць, праз што даводзіцца праходзіць герою ці гераіне.

Таму дзелімся падборкай кніг, у якой асвятляецца гэтая тэма.

Арчыбальд Кронін «Замак Броўдзі»
Сюжэт рамана заснаваны на жыцці сям’і гандляра капелюшамі Джэймса Броўдзі, чый нарцысізм і жорсткасць паступова разбураюць лёсы людзей, якія яго атачаюць. У кнізе выдатна паказана, да чаго прыводзіць хатні гвалт і адсутнасць рычагоў дапамогі пацярпелым.

Ліяна Марыяці «Вялікая маленькая хлусня»
Гэта гісторыя пра трох жанчын – Мадлен, Селесту і Джэйн. Пра розных жанчын у розных сітуацыях. Адна з гераінь сутыкаецца з хатнім гвалтам, але жыве і рэагуе на яго не заўсёды грамадска прымальна. Па гэтай кнізе таксама ёсць серыял!

Мішэль Бюсі «Чорныя ліліі»
Гэтая кніга дэтэктыўнага жанру распавядае пра злачынства, якое адбылося ў французскім горадзе Жывэрні, куды прыязджаюць сотні турыстаў, каб паглядзець на знакамітыя ліліі Клода Манэ. Здаецца, у кнізе няма нічога пра хатні гвалт, але гэта толькі на першы погляд. Фінал рамана моцна здзівіць вас. Асабліва важна прачытаць гэтую кнігу тым, хто лічыць, што шалёнае каханне з рэўнасцю — гэта норма.

Павел Санаеў «Пахавайце мяне за плінтусам»
Кніга напісана ад імя маленькага хлопчыка, які знаходзіцца ў складаным свеце дарослых. Незвычайна жорсткая гісторыя, у якую спачатку ўвогуле цяжка паверыць, а потым нечакана знаходзіш падабенства са сваім жыццём.

Ці чыталі вы кнігі з гэтага спісу?

#карысна_ведаць