Даражэнькія! Нагадваем, што 14 верасня (у гэту суботу) мы чакаем вас на своп-вечарыне. Падчас івэнта вы можаце прынесці канцэлярскія тавары для дзетак з Украіны. Збор ладзіцца нашымі сябрамі з Choose to help. Падрабязней можна пачытаць тут.
Беларусы ў Сакартвэлла
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Палітолаг Алесь Маісеенка раскажа пра гісторыю і сучаснасць канфліктаў у Абхазіі і Паўднёвай Асеціі
Гістарычны клуб Нягледзячы на тое, што прайшло 16 гадоў з пачатку Расейска-грузінскай вайны, яна па-ранейшаму хвалюе грузінскае грамадства. Палітолаг Алесь Маісеенка распавядзе пра гісторыю рэгіёнаў Абхазіі і Паўднёвай Асеціі ад Сярэднявечча да канфліктаў 1990-х гадоў і таксама пра апошнюю вайну 2008 г. Падчас мерапрыемства вы даведаецеся: Як у пачатку 1990-х гг. Грузія пацярпела адразу ад […]
Шукаем валанцёра_к для SWAP-вечарыны 14 верасня каля ст. м. Руставэлі
Шукаем валанцёра_к! 14 верасня мы ладзім SWAP-вечарыну на тэрыторыі дабрачыннай арганізацыі choose to help. Калі вы ці вашы сябры жадаеце дапамагчы нам з нескладанымі арганізацыйнымі задачамі (дапамога ў транспарціроўцы рэчаў, развеска адзення, сустрэча наведвальні_ц на ўваходзе), грукайцеся сюды – @kropkawork. Важна, каб у вас не было алергіі на пыл. Мы ў сваю чаргу распавядзем нюансы […]
Кропка ў Тбілісі: беларускія мерапрыемствы 11-15 верасня і магчымасці каворкінгу
Сяброўкі і сябры! Раім пазначыць у вашых каляндарах некалькі дат на гэтым тыдні. Не проста ж так мы стараемся для вас. 11 верасня (серада), 19:00Клуб беларускай літаратуры Абавязковы запіс праз форму. 14 верасня (субота), 13:00-17:00Swap-вечарына Уваход вольны! Усіх чакаем! 15 верасня (нядзеля), 13:00English Speaking Club Для ўдзелу пішыце @kropkawork Таксама нагадваем, што «Кропка» працуе як […]
Кропка ў Тбілісі запрашае беларусаў на вераснёвыя мерапрыемствы і нэтворкінг
Гамарджоба, даражэнькія! Вяртаецеся паціху з вакацый? Дзе б мы ні жылі, колькі б нам ні было гадоў, але з пачаткам верасня адчуваецца нейкі працоўна-вучэбны вайб:) Прыходзьце ў «Кропку» і дзяліцеся, як правялі лета! 4 верасня (серада), 19:00Клуб беларускамоўнага нэтворкінгу Запіс праз апытанку. 7 верасня (субота), 17:00Хайк + «Ангельская размоўная гасцёўня» Для ўдзелу неабходна напісаць @goskonskiy […]
Паказ дакументальных фільмаў пра пратэсты 2020 года і музычныя сімвалы ў Тбілісі 8 верасня
Дакументальная «Кінаканапа» Дакументальнае кіно не толькі фіксуе важныя падзеі для захавання гістарычнай памяці, але і стварае прастору для рэфлексіі і асэнсавання. Правядзе нас праз гэты працэс Сяргей Кавалёў – аператар, рэжысэр дакументальных фільмаў. У праграме вечара 2 фільма: «Галасы. Дзе мой край» (40хв) Трохактная дакументальная аповесць пра з’яўленне аднаго з сімвалаў пратэстаў 2020 года — […]
Майстар-клас «Лінія і пляма» з мастачкай Анастасіяй у Батанічным садзе 8 верасня
Майстар-клас «Лінія і пляма» Працягваем сустракацца на прыродзе, каб памаляваць. Разам з мастачкай з Беларусі Анастасіяй будзем рабіць накіды ўсяго, за чым можна паназіраць вакол. Майстар-клас прысвечаны выкарыстанню выяўленчых сродкаў у накідах. Будзем рытмавать і рыфмавать лініі і плямы, каб атрымать выразную музыку для вачэй. Такая практыка будзе карыснай як для прафесійных мастакоў і мастачак, […]
Клуб беларускамоўнага нэтворкінгу ў Тбілісі працягвае развівацца больш за 3 гады
Даражэнькія, мы да вас зноў з натхняльнай гутаркай! Нагадаем, што мы робім серыю кароткіх інтэрв’ю з арганізатар_камі пастаянных клубаў і мерапрыемстваў у «Кропцы». Гэтым разам мы паразмаўлялі не з адным чалавекам, а з цэлай камандай. Знаёмцеся — каманда Клуба беларускамоўнага нэтворкінгу ў Тбілісі. — Як узнікла ідэя стварыць клуб беларускамоўнага нэтворкінгу?— Клуб беларускамоўнага нэтворкінга распачаўся […]
Беларускамоўны нэтворкінг у «Кропцы» ў Тбілісі 4 верасня
Беларускамоўны нэтворкінг у «Кропцы» Нэтворкінг — гэта магчымасць знайсці новых сяброў і сябровак ды сустрэць аднадумцаў, папрактыкаваць і пачуць беларускую мову ў Тбілісі ды файна і ўтульна правесці час разам Узровень беларускай мовы: ад ніколі не размаўлялі на мове да пачалі размаўляць на беларускай да таго як нарадзіліся. Нэтворікнг – гэта не заняткі па вывучэнню […]
У жніўні сабралі 190 лары на рамонт замка і ноутбука ў Тбілісі
Пост падзякі кожнай і кожнаму, хто падтрымлівае нас. У жніўні мы сабралі 190 лары ў наш данэйш бокс. З іх мы патрацілі 140 лары на:рамонт замка на дзвярах;рамонт ноутбука, які мы выкарыстоўваем на івэнтах. У апошні час нам, як ніколі, патрэбна ваша дапамога! Дзякуй за любы ўнёсак.