Што такое хатні гвалт?
Нажаль, праблема хатняга гвалту стаіць у грамадстве надзвычай востра. Даследаванні паказваюць, што амаль кожная другая (!) жанчына ў Беларусі сутыкаецца з пэўным відам гвалту. 48,9% жанчын падвяргаліся псіхалагічнаму гвалту, 28,4% — фізічнаму, а 16,9% — сэксуальнаму гвалту. І гэта толькі афіцыйныя звесткі.
Хатні гвалт — гэта сістэматычнае выкарыстанне фізічнай, псіхалагічнай, эканамічнай або сэксуальнай агрэсіі і прымусу ў дачыненні да блізкіх людзей у сям’і ці сумесным жыцці.
Гэта можа ўключаць у сябе розныя формы абразаў, запалохванне, прымусовы кантроль, пабоі, ізаляцыю ад грамадства, фінансавыя абмежаванні і г. д. Хатні гвалт часта адбываецца паміж партнёр_камі, бацькамі і дзецьмі або іншымі членамі сям’і і мае на мэце ўтрыманне кантролю і ўлады над пацярпелымі.
127 краін свету маюць законы аб хатнім гвалце. Моцнае заканадаўства на гэты конт у Бразіліі, ЗША, Францыі, Іспаніі. У Беларусі спецыялізаванага закона аб хатнім гвалце няма.
Калі ты сутыкну_лася з хатнім гвалтам, ты можаш скарыстацца чат-ботам «Кіпцюры Рагнеды» . Беларускія актывісткі сабралі ў адным месцы ўсе бяспечныя кантакты дапамогі ― псіхалагічнай і юрыдычнай.
#карысна_ведаць