Дзень настолак! Прыходзьце пагуляць у беларускамоўныя настолкі. Будуць як арыгінальныя гульні, так і перакладзеныя. І простыя для шумнай кампаніі, і крыху больш складаныя. Будзе некалькі сталоў, то кожнаму знойдзецца штось па душы. Чыгунка БНР (адаптацыя Ticket to Ride) Шляхта Казачнік (падобны да Dixit) Вандроўкі Карткі Супраць Чалавецтва Blood Rage (так, будзе на беларускай) ..ды іншыя! […]
Беларусы ў Сакартвэлла
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Размоўная гасцёўня ідзе ў хайкінг у Каджоры 20 кастрычніка
Размоўная гасцёўня ідзе ў хайкінг! (Магчыма, апошні раз у гэтым годзе) Што будзем рабіць? Размаўляць на ангельскай падчас усяго хайку. Тэма размоўнай гасцёўні — «Адносіны». Будзем размаўляць пра такія цікавыя тэрміны як: Cornerstone and capstone relationships. Можна азнаёміцца з паняццямі загаддзя, падрыхтаваць фразы і словы, якія б вы жадалі ужыць падчас размовы, паглядзець відэа ці […]
Размова з юрыстам Раманам Кісляком пра права на прытулак і абскарджванне ў судзе ў Грузіі
«Права на прытулак: абскарджванне ў судзе»: размова з юрыстам Юрыст і праваабаронца Раман Кісляк прэзентуе тэму «Права на прытулак: абскарджванне ў судзе», падрыхтаваную эксперт_камі Human Rights Impact. Мы паразмаўляем пра наступныя пытанні: тры ўзроўні працэдуры атрымання прытулку; адмовілі ў прытулку ў Грузіі – што далей?; судовая сістэма Грузіі; хто можа дапамагчы беларусам у судзе; юрыдычная […]
100-ы Беларускамоўны нэтворкінг у Тбілісі 12 кастрычніка з тортам і спевамі пад гітару
100-ы Беларускамоўны нэтворкінг! Запрашаем адсвяткаваць разам! Будзе торт, спевы пад гітару, настолкі, падарункі і, канешне ж, нэтворкінг! Нэтворкінг — гэта магчымасць знайсці новых сяброў ды сустрэць аднадумцаў, папрактыкаваць і пачуць беларускую мову ў Тбілісі ды файна й утульна правесці час разам. Узровень беларускай мовы: ад ніколі не размаўлялі на мове да пачалі размаўляць на беларускай […]
Як пачаць размаўляць па-беларуску: простыя крокі і парады для пачаткоўцаў
Як пачаць размаўляць па-беларуску? Мы ўсё любім пачынаць з панядзелка. Але мы прапануем пачаць размаўляць на нашай роднай мове проста зараз! Мы сабралі кароткі спіс простых крокаў да беларускай мовы. Неабавязкова рабіць усё адразу. Можна выбраць штосьці адно, а далей вас зацягне:) Слухайце беларускую мову. Калі пакуль цяжка размаўляць, можна стаць актыўн_ай слухач_кай. Хай у […]
Клуб беларускай літаратуры і вязальны клуб у «Кропцы» ў Тбілісі ў кастрычніку
Вітанкі! Што ў вас па восеньскаму настрою, даражэнькія?) Замаўляйце каву на вынас (у ваш эка-кубачак, канешне ж) і шпацыруйце ў бок «Кропкі». 10 кастрычніка (чацвер), 19:00Клуб беларускай літаратуры: Эліза Ажэшка, «Хам» Запіс праз форму. 12 кастрычніка (субота), 11:30Вязальны клубЗапіс праз @hanna_gap 15:00Клуб беларускамоўнага нэтворкінгу: 100я сустрэча Хутка будуць падрабязнасці. І не забывайцеся пра нашу бібліятэку, […]
Падборка кніг пра хатні гвалт у мастацкай літаратуры
Апошнім часам пра хатні гвалт гавораць усё гучней. У тым ліку і ў мастацкай літаратуры. Пісьменні_цы спрабуюць паказаць, як цяжка з гэтым жыць, праз што даводзіцца праходзіць герою ці гераіне. Таму дзелімся падборкай кніг, у якой асвятляецца гэтая тэма. Арчыбальд Кронін «Замак Броўдзі»Сюжэт рамана заснаваны на жыцці сям’і гандляра капелюшамі Джэймса Броўдзі, чый нарцысізм і […]
Каманда «Кропкі» прадставіла асаблівы восеньскі плэйліст для сяброў
Сябровачкі і сябры! Каманда «Кропкі» сабрала для вас асаблівы восеньскі плэйліст, прасякнуты любоўю і пяшчотай. Гэта тыя самыя трэкі, якія мы слухаем у цёплых худзі халоднымі раніцамі, ставім на фон падчас працы і бярэм з сабой на шпацыры па горадзе. Уключайце, дзяліцеся з сябрамі і сяброўкамі і лавіце восеньскія вайбы разам з намі!
Амаль кожная другая жанчына ў Беларусі сутыкаецца з хатнім гвалтам — афіцыйныя звесткі
Што такое хатні гвалт? Нажаль, праблема хатняга гвалту стаіць у грамадстве надзвычай востра. Даследаванні паказваюць, што амаль кожная другая (!) жанчына ў Беларусі сутыкаецца з пэўным відам гвалту. 48,9% жанчын падвяргаліся псіхалагічнаму гвалту, 28,4% — фізічнаму, а 16,9% — сэксуальнаму гвалту. І гэта толькі афіцыйныя звесткі. Хатні гвалт — гэта сістэматычнае выкарыстанне фізічнай, псіхалагічнай, эканамічнай […]
Клуб беларускай літаратуры абмяркуе твор Элізы Ажэшка «Хам» 10 кастрычніка ў Тбілісі
Клуб беларускай літаратуры Тэма сустрэчы: Абмеркаванне твора Элізы Ажэшка «Хам» Разам з вядучымі культурна-забаўляльнага падкаста “Умоўныя” Настай і Кірылам мы паглыбімся ў абмеркаванне твора выбітнай пісьменніцы. Далучайцеся да суполкі клубу праз спасылку. Там вы знойдзеце дадатковыя матэрыялы па тэмах нашых сустрэч, а таксама кнігі ў электронным варыянце, якія чытаем. Дата: 10 кастрычніка (чацвер) Час: 19:00-21:00 […]