Квіз ад «Мега Сапега»Вітаем, сябры ды сяброўкі Тбілісі! На сувязі «Мега Сапега»! Наш інтэлектуальна-…

Квіз ад «Мега Сапега»

Вітаем, сябры ды сяброўкі Тбілісі!
На сувязі «Мега Сапега»!

Наш інтэлектуальна-забаўляльны квіз запрашае вас на фінальную гульню, каб разам гучна і весела завершыць прыгожую гісторыю нашых квізаў!

Фінальны квіз пра Беларусь, для Беларусі і для тых, хто любіць Беларусь.

Далучайцеся! Будзе цікава!

Рэгістрацыя абавязковая!

Калі: 30 кастрычніка 19:00
Дзе: прастора «Кропка» (адрас нагадаем пасля рэгістрацыі)

Колькасць месцаў абмежаваная.

Квізы «МЕГА САПЕГА» — камандная гульня. Можна сфармаваць сваю каманду заўчасна альбо лёсаваннем патрапіць у гатовую каманду ў дзень гульні.

Мова мерапрыемства — беларуская.