Чаму важна праводзіць мерапрыемствы для жанчын у прасторы «Кропка»?
Мерапрыемствы для жанчын — гэта не спосаб падзялення грамадства, а магчымасць стварыць бяспечную прастору для тых, хто адчувае сябе няўтульна або ўразліва ў змешаных групах. Такія івэнты даюць жанчынам шанец дзяліцца досведам, знаходзіць падтрымку і расці ў коле аднадумцаў.
Свет па-ранейшаму далёкі ад гендарнай роўнасці. Паводле даклада Сусветнага банка за 2024 год, жанчыны маюць толькі 64% правоў, даступных мужчынам. Прававыя і сацыяльныя бар’еры, стэрэатыпы, мізагінія і «шкляныя столі» перашкаджаюць жанчынам на шляху да роўных магчымасцей.
У Беларусі жанчыны сутыкаюцца з дадатковымі абмежаваннямі. Напрыклад, некаторыя прафесіі, такія як машыніст экскаватара або каваль-штампоўшчык, забароненыя для іх на заканадаўчым узроўні.
Акрамя таго, жанчыны сутыкаюцца з ніжэйшымі заробкамі і пенсіямі, а таксама з недахопам ролевых мадэляў у сферах кіравання, палітыкі і бізнесу. Гэтыя фактары толькі ўзмацняюць няроўнасць і ствараюць дадатковыя цяжкасці ў кар’еры і жыцці.
Мерапрыемствы для жанчын дапамагаюць умацаваць упэўненасць, развіваць навыкі і ствараць падтрымку, неабходную для пераадолення гэтых бар’ераў. Яны даюць жанчынам магчымасць абмяркоўваць важныя тэмы, дзяліцца гісторыямі і знаходзіць шляхі вырашэння агульных праблем.
У «Кропцы» мы ствараем такія ўмовы, каб кожная жанчына магла адчуваць сябе камфортна, вучыцца, развівацца і падтрымліваць іншых.
Гэта наш унёсак у барацьбу за гендарную роўнасць. Мы верым, што важна падтрымліваць жанчын, дапамагаць ім займаць ключавыя ролі ў грамадстве і ствараць больш магчымасцей для іх росту і поспеху.
#карысна_ведаць
#карысна_ведаць