Варкшоп «Why is pronunciation important?»Што такое вымаўленне, і ці сапраўды яно важнае для тых, хто…

Варкшоп «Why is pronunciation important?»

Што такое вымаўленне, і ці сапраўды яно важнае для тых, хто вывучае замежныя мовы? (Спойлер – яшчэ як важна!)

Разам з Паўлам, прафесійным перакладчыкам з ангельскай і кітайскай, фанетыстам і спецыялістам па брытанскай ангельскай мове, мы знойдзем адказы на гэтыя і іншыя пытанні.

Што будзе на сустрэчы:

Даведаемся розніцу паміж вымаўленнем/акцэнтам і дыялектам?
Разбярэм тыповыя памылкі беларускамоўных людзей пры зносінах на ангельскай (і высветлім, як іх выправіць)
Пагаворым аб IPA (і гэта не сорт піва!) і стандартах брытанскай ангельскай
Папрацуем над дыкцыяй і даведаемся крутыя тэхнікі для для буста свайго вымаўлення.


2 лiстапада (субота)
12.30-14.00
«Кропка», адрас дашлем напярэдадні

Мова клубу: ангельская (прапанаваны узровень – ад В1 i вышэй)

Уваход вольны. Запіс праз форму.
Чакаем вас!