Даражэнькія сябровачкі і сябры! Гэта няпростае рашэнне, аднак мы хочам завяршыць гэты важны для ўсіх нас этап разам з вамі.
Мы працуем да канца гэтага года.
Гэта час для таго, каб рэалізаваць ўсе тыя ідэі і праекты, якія, магчыма, вы адкладалі.
Кожны наш івэнт быў створаны з любоўю і павагай да вас – нашых наведвальні_ц. І зараз у вас яшчэ ёсць магчымасць прыняць удзел у апошніх сустрэчах, падзяліцца думкамі і падтрымаць адн_а адн_у.
Мы ўдзячныя кожна_й, хто былі з намі, хто дзяліліся сваёй энергіяй, натхнялі і стваралі разам з намі атмасферу, якую мы ўсе так цэнім.
Давайце разам правядзем гэты час прадуктыўна, насычана і з верай у новыя магчымасці, якія чакаюць наперадзе. «Кропка» заўсёды была месцам для ідэй і падтрымкі, і няхай нашыя апошнія месяцы працы стануць часам для таго, каб ажыццявіць усё задуманае.
Шчыры дзякуй вам за ўсё.
Каманда «Кропкі»
P. S. Развітальная вечарына абавязкова будзе!