#Беларуская мова

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Боец с позывным «Кусь» рассказал о смене отношения к ампутациям и службе в Бахмуте

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

«Я раней вельмі баяўся траўматычных ампутацыяў. На вайне змяніў сваё стаўленне да гэтага – падумаў “ну ёсць жа пратэзы”» У новым выпуску нашай праграмы «Ваяры» баец з пазыўным «Кусь» цытуе ўрывак са сваёй кнігі, паказвае, як рабіў «кусь за Беларусь» у Бахмуце, ды расказвае пра псіхалагічную адаптацыю да баявых дзенняў, калі ранейшыя страхі з мірнага […]

Сапог на пазіцыі ў Бахмуце падчас баёў, 3 лютага 2023 года

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Люты. Бахмут.Зачахляем сапог.(аповед 7)(частка 2) Сонца садзілася за неакупаванай часткай Украіны. Першыя паверхі пяціпавярховак пачыналі хавацца ў цень. У той момант, калі верхнія з іх былі ўсё яшчэ афарбаваны ружовымі водблескамі заходу. Наш сапог самотна стаяў на асфальце пад раскідзістымі лапамі па-зімняму голага дрэва. Снега ля сапага не было. Пары ветак-лап не даставала ў яго […]

Люты ў Бахмуце: аповед пра зварот з пазіцыі і збор сапога ў 16:24

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Люты. Бахмут.Зачахляем сапог.(аповед 7)(частка 1) Сонца заходзіла ў 16:29. Таму, адпрацаваўшы дзень па пазіцыям ворага, мы пачалі зварочвацца з пазіцыі ў 16:24. Наша аўто стаяла на адлегласьці ад нашай пазіцыі з адваротнага ад рускіх боку будынка насоснай станцыі. Спачатку мы пачалі складаць сапог. З кропкі гледжання нашай бяспекі перад тым як аўто пад’едзе на пазіцыю […]

Фотаздымак у абдымку Г(ідрай) і Кусь у будынку насоснай станцыі, Бахмут, 3 лютага 2023

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Люты. Бахмут.З Г(ідрай) у абдымку.(аповед 6)(частка 2) Мы чакалі ў даволі прасторным, напалову падземным памяшканні з высокай столяй пакуль скончыцца небяспека. Памяшканне было запоўнена металічнымі канструкцыямі: трубамі, вялічэзнымі насосамі і лесвіцамі. Там-сям з зямлі тырчалі бетонныя калоны невядомага прызначэння ў метр вышынёй. У гэтай лакацыі я ўбачыў цудоўны фон на якім можна зрабіць фотаздымак на […]

Збор сродкаў на прыцэл ПГОК-9 для ПТРК Інтэрнацыянальнага легіёна Украіны на Бахмуцкім накірунку

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

НА ПРЫЦЭЛ ПГОК-9 для ПТРК у складзе Інтэрнацыянальнага легіёна Украіны, в/ч 3449, Бахмуцкі накірунак, Часовы Яр. “Воскар” і іншыя мае пабрацімы з ПТРК (група “Палескія дэльфіны”) са зброяй у руках змагаюцца ва Украіне супраць імперскай расеі з вясны 2022-га. Зараз яны стрымліваюць расейскіх акупантаў у адной з самых гарачых кропак фронту – у Часовым Яру. […]

Люты 2023: Апавяданне пра абстрэл і ўкрыццё ў Бахмуце каля насоснай станцыі

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Люты. Бахмут.З Г(ідрай) у абдымку.(аповед 6)(частка 1) У нейкі момант нашай працы зусім недалёка ад нас разарваўся снарад. “Снарад ад града”, – чамусьці потым сышліся ў меркаванні мы. Пару аскепкаў напрыканцы лёту шлэпнуліся побач з намі. “Альбо выпадковы снарад альбо рускія вылічылі нашу пазіцыю”, – падумалі мы і вырашылі схавацца ў падземнае памяшканне насоснай станцыі, […]

У Бахмуце міномётныя міны стралялі з недакладнасцю да 300 метраў, паведамляюць вайскоўцы

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Люты. Бахмут.“Гэта міна”.(аповед 5) Г(ідра) вырашыў адпрацаваць мінамі (снарады да сапага вельмі нагадваючыя мінамётныя міны). Ён выйшаў на сувязь з украінскім карэктыроўшчыкам і паведаміў, што мы гатовы працаваць па загадзя ўзгаднённаму сектару. Міны білі недакладна. Як казаў мне месяц таму украінскі сапажыст – з пералётам плюс-мінус 300 метраў. Таму прыдатны яны былі толькі для беглага […]

БМП працуе побач у Бахмуце: аглушальныя чэргі па небачным рускім

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Люты. Бахмут.БМП працуе побач.(аповед 4) БПМ крупным калібрам аглушальнымі чэргамі адпрацавала па небачным нам рускім. Яна пад’ехала з іншага боку бетоннага плота метрах у 100-150 ад нашай пазіцыі. Мы бачылі толькі верхнюю яе частку. “Толькі б не адсюль пачала працаваць”, – дарма падумалі мы. Схавацца ў сваё ўкрыцце давялося нам, як толькі БМП пачало працаваць. […]