Навіны
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Добрага ранку ўсім! Сёння чацвер і традыцыйна мы запрашаем на біблійныя чытанні! З верасня месяца мы…
*
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me»Разам з Кацярынай, білінгвай і міжкультурнай камунікатарк…
*
Калі мы здамося – лягчэй не стане.Беларусь будзе вольнай….
*
Уладзімір Някляеў прэзентаваў новы зборнік вершаўПрэзентацыя прайшла ў беларускай прасторы ў Варшав…
*
Адкрыты зваротУ сувязі са з’яўленнем у СМІ інфармацыі аб продажу рэчаў з рыштунку плана “Перамога” К…
*
Уладзімер Някляеў прэзэнтаваў у Варшаве новы зборнік вершаў «Без Айчыны». ФОТАУладзімер Някляеў 17 в…
*
Хрысьціянскае жыцьцё – гэта пілігрымка да Бога, – нагадаў Папа ў пасланьні на 39-ы Сусьветны дзень …
*
Выстава плаката ў Варшаве, прысвечаная міжнароднай салідарнасці з народамі Украіны і БеларусіВаршав…

Люты. Бахмут.Дарога на працу ў Бахмут(аповед 11)частка 1 Зялёная – апошняя вуліца, па якой мы выязжа…

*

Люты. Бахмут.
Дарога на працу ў Бахмут
(аповед 11)
частка 1


Зялёная – апошняя вуліца, па якой мы выязжалі з Часовага Яра ў Бахмут.

Зараз, гледзячы на мапу баёў Deepstate, бачна, што на ёй спынілася лінія фронта.

Ад Часова Ярскай вуліцы Зялёнай да ўскрайку Бахмута (пасёлак Хромава) было да 6 км адлегласьці альбо менш за 10 хвілін на машыне на поўнай хуткасьці. А праязжалі мы гэты кавалак шляху менавіта так, каб не трапіць пад прыцэльны абстрэл ворага.

Гэта асфальтаваная дарога да Бахмута ўяўляла сабой дзве паласы – па адной у кожным накірунку. Яна не была прамой, а ішла дугой. І заставалася адзіным найбольш бяспечным шляхам для абаронцаў горада, эвакуацыі параненых і падвоза гуманітаркі і боепрыпасаў.

На машыне мы ехалі хутка. Д(жон) аб’язджаў невялікія варонкі ад мін у асфальце. Часам разміналіся з сустрэчным транспартам. Мы альбо нас абганяла іншае аўто аднолькавага з намі зялёнага колера.

Ваяр адну за адной курыў цыгарэту за цыгарэтай. За 20 хвілін дарогі да пазіцыі ён мог скурыць іх тры-чатыры. Гэта было самае складанае для нас, некурцоў, – мяне і Бачы падчас гэтай дарогі у Бахмут.

Метрах у 600 ад нас, злева, выстраліла ў бок рускіх ўкраінская САУ.

Мы пад’язджалі да ўзгорка. Справа ад нас за новенькім невялікім бетонным дотам у лесапаласе стаяў украінскі танк. Сказаць, што ён там хаваўся – было б няправільна. Бо над ім развіваўся жоўта-блакітны сцяг Украіны.

За ўзгоркам адкрываўся непаўторны па сваёй прыгажосьці далягляд на Бахмут.

03.06.2024, Вільня